Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1946 (78 гадоў) ля в. Янкавічы (Менская вобласьць) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1966, стаўпецкая раённая газэта «Прамень» |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Далідовіч (неадназначнасьць).
Ге́нрых Ва́цлававіч Далідо́віч (1 чэрвеня 1946, хутар Амшарок[1] Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР (1974)[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся на хутары Амшарок (не захаваўся)[3] побач са спаленай у 1943 року вёскай Янкавічы. У сям’і Вацлава і Яніны Далідовічаў было шасьцёра дзяцей, зь якіх Генік — найстарэйшы. Чытаць ён навучыўся па-польску яшчэ да школы. Калі Генрыху споўнілася 15 гадоў, сям’я пераехала ў адроджаныя Янкавічы, скончыў Дзераўнянскую школу (1963). Зь 10 клясы быў пазаштатным карэспандэнтам «Сельской газеты».
У 1963 року паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (скончыў у 1968). Служыў у войску. Выкладаў беларускую мову і літаратура ў Шабыньскай васьмігодцы на Барысаўшчыне, пасьля завуч (1971—1973); працаваў у аддзеле прозы часопісу «Полымя» (1973—1979), намесьнікам галоўнага рэдактара (1979—1991), галоўным рэдактарам часопісу «Маладосць» (1991—2002). З 2003 року намесьнік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкуецца з 1966 року. Першы зборнік апавяданьняў «Дажджы над вёскай» (1974). Творы Г. Далідовіча адметныя лірызмам, увагай да побытавых дэталяў, дакладным псыхалягізмам.
У рамане «Гаспадар-камень» (1984), прысьвечаным пярэдадню І сусьветнай вайны, шматбакова паказаў жыцьцё тагачасных вёскі і гораду, няпростыя шляхі нацыянальнай інтэлігенцыі, у якой расло ўсьведамленьне ўласнага абавязку. У раманах «Пабуджаныя» (1988) і «Свой дом» (1989) побач з героямі, вядомымі з «Гаспадара-каменя», шмат новых пэрсанажаў — удзельнікаў і кіраўнікоў палітычнага руху розных кірункаў на Беларусі ў 1917—18 гг.
У рамане «Заходнікі» (1992) створаная панарамная карціна жыцьця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г., іхняе «перавыхаваньне», рэпрэсіі, міграцыі.
Выступае зь літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.
На беларускую мову пераклаў раман Дж. Ф. Купэра «Апошні з магікан».
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цяпло на першацьвет. Мн., 1976.
- Маладыя гады. Мн., 1979.
- Міланькі. Мн., 1980.
- На новы парог. Мн., 1983.
- Станаўленьне. Мн., 1985.
- Міг маладосьці. Мн., 1987.
- Жывы покліч. Мн., 1995.
- Жар каханьня. Мн., 1996.
- Кліч роднага звона. Мн., 1997.
- БНР і БССР: Роздум аб пакут. шляху бел. дзяржаўнасьці ў XX ст. / Генрых Далідовіч. — Мн.: Пейто, 2002.
- Сярод лесу, сярод поля: апавяданьне-імправізацыя, лісткі запісных кніжак / Генрых Далідовіч. — Мн.: Кнігазбор, 2007.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дзьмітры Гурневіч. (22 студзеня 2016) Генрых Далідовіч: Я быў першым дзіцём нашай спаленай вёскі Блог Налібацкага краю. Blogger. Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
- ^ Далідовіч Генрых Вацлававіч Асабістыя старонкі сяброў СБП. Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
- ^ Генрых Далідовіч Камунікат Праверана 1 чэрвеня 2016 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Савік Л. За бягучым днём // Адчуванне часу. Тэма вёскі ў сучаснай беларускай прозе. — Мн.: Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы, 1981.
- Андраюк С. Жыць чалавекам: літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мн.: 1983.
- Тычына М. Змена квадры. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1983. — 204 с.
- Рагуля А. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Далідовіч Генрых Вацлававіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 19.
- Далідовіч Генрых Вацлававіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 198.
- Далідовіч Генрых Вацлававіч // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 260.
- Далідовіч Генрых Вацлававіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 263.
- Далідовіч Генрых // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / [пад рэдакцыяй А.В. Мальдзіса]. Мінск, 1993. Т. 2. С. 315-317.
- Генрых Далідовіч // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / [складальнік А.К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 169.
- Далідовіч, Г. "Не кладзіце нас на палічкі" : [гутарка] / Генрых Далідовіч ; гутарыла Наталля Кузьміч // Першацвет. 1999. № 2/3. С. 54-55.
- Генрых Далідовіч // Вобраз-89 : літаратурна-крытычныя артыкулы / [складальнік С. Лаўшук]. Мінск, 1989. С. 192-196.
- Адказы пісьменніка на пытанні, з якімі да яго звярнулася рэдкалегія зборніка.
- Бельскі, А.І. Покліч душы і памяці : (Генрых Далідовіч) / Алесь Бельскі // Краса і смутак : дапаможнік для настаўнікаў / Алесь Бельскі. Мінск, 2000. С. 86-95.
- Марціновіч, А.А. Сігнальныя агні сумлення / Алесь Марціновіч // Далучанасць : літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, эсэ / Алесь Марціновіч. Мінск, 1990. С. 136-148.
- Андруковіч, А. Покліч душы і памяці : літаратурны партрэт Генрыха Далідовіча / Алесь Андруковіч // Роднае слова. 1996. № 6. С. 3-19.
- Марціновіч, А.А. Мець свой дом / Алесь Марціновіч // Сувязь : літаратурна-крытычныя артыкулы / Алесь Марціновіч. Мінск, 1994. С. 213-224.
- Пра раман "Гаспадар-камень".
- Дзюбайла, П.К. Сумленна пражыць жыццё : нататкі пра новыя беларускія раманы / Павел Дзюбайла // Панарама сучаснай беларускай прозы : літаратурна-крытычныя артыкулы / Павел Дзюбайла. Мінск, 1986. С. 150-167.
- Пра раман "Гаспадар-камень" гл. с. 151-158.
- Мельнікава, З. Водгалас эпохі катастроф / Зоя Мельнікава // Полымя. 2000. № 7. С. 200-211.
- Пра раман "Заходнікі".
- Мельнікава, З.П. Праблема "заходнікаў" і "ўсходнікаў" у творчасці Генрыха Далідовіча / З.П. Мельнікава // Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёна Беларусі : матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Брэст, 23-24 красавіка 1998 г.). Брэст, 1998. Ч. 1. С. 154-160.
- Андраюк, С.А. Усё яшчэ наперадзе / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё : выбранае : літаратурна-крытычныя артыкулы. Нарыс творчасці / Серафім Андраюк. Мінск, 1992. С. 227-235.
- Пра Г. Далідовіча гл. таксама с. 55-56, 98-100.
- Тое ж / Серафім Андраюк // Жыць чалавекам : літаратурна-крытычныя артыкулы / Серафім Андраюк. Мінск, 1983. С. 256-263.
- Дзюбайла, П.К. Літаратура і традыцыйныя духоўныя каштоўнасці / П.К. Дзюбайла // У пошуках духоўных каштоўнасцей : беларуская проза сёння / П.К. Дзюбайла. Мінск, 1987. С. 14-59.
- Пра Г. Далідовіча гл. с. 15-25.
- Тычына, М.А. Змена квадры : літаратурна-крытычныя артыкулы / Міхась Тычына. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. - 204 с.
- Пра Г. Далідовіча гл. с. 124-125, 130-133, 155.
- Пра Г. Далідовіча гл. с. 159-166.
- Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2001 : метадычныя парады да 55-годдзя з дня нараджэння Генрыха Далідовіча / Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, навукова-метадычны аддзел ; [складальнік Балукова Н.У.]. - Мінск, 2001. - 17 с.
- Генрых Далідовіч : (50 год з дня нараджэння) : рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс / Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры ; [складальнік Сакалова Я.Р.]. - Мінск : [б. в.], 1996. - 10 с. - (Пісьменнікі-землякі).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс на бачыне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Генрых Далідовіч(недаступная спасылка) на Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Генрых Далідовіч у Facebook
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Беларускія літаратары
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Беларускія перакладчыкі
- Беларускія публіцысты
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Стаўпецкім раёне
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў