Солаўе
Солаўе | |
трансьліт. Solaŭje | |
Былая назва: | Салаўёва[1] |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Андрэеўшчынскі |
Насельніцтва: | 22 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211022[2] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°35′32″ пн. ш. 30°30′3″ у. д. / 54.59222° пн. ш. 30.50083° у. д.Каардынаты: 54°35′32″ пн. ш. 30°30′3″ у. д. / 54.59222° пн. ш. 30.50083° у. д. |
± Солаўе | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Со́лаўе[3] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 кілямэтраў на поўнач ад Воршы і за 3 кілямэтры на ўсход ад аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Солаўе ўваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае ўпамінаньне 1595 год у складзе маёнтка Селішча Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1]
У 18 стагодзьдзі Солаўе ў Дубровенскім графстве, уласнасьць Сапегаў.[4]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22.07.1773 году Солаўе ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць. [5]
З 1792 году ва уласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Побач знаходзілася вёска Малое Солаўе. У 1910 годзе Солаўянскаму сялянскаму таварыству належала ў сяле 523 дзесяціны і ў вёсцы 305 дзесяцін зямлі.[6]
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня вёска Солаўе – цэнтар Кудаеўскага сельсавету ў Аршанскім раёне, Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. У 1934 гаду сяло і вёску аб'ядналі. З 15 студзеня 1938 году Аршанскім раёне, Віцебскай вобласьці. Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў. У 1944 годзе ў Солаўе ўтварылі калгас «Ленінскія ўсходы», які ў 1950 годзе далучылі да калгаса «імя Чапаева» з цэнтрам у Міцькаўшчыне.[7][8][9]
Аграфірма «Штотц Агро-Сэрвіс Міцькаўшчына» запрацавала ў 2003 годзе на зямлі плошчай 3000 га.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 22 чалавекі;
- XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло: 58 двароў, 224 мужчыны, 206 жанчын; вёска: 33 двары, 239 мужчын, 209 жанчын;[6] 1999 год — 45 чалавек;
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 327 чалавек (сяло 197, вёска 130);[10] 1886 год — сяло: 239 чалавек, 36 двароў;[11]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятых Канстанціна і Алены. У пачатку XX стагодзьдзя — сьвятар Лаўрэнці Ржэвускі.[12] [13] [14]
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1857 годзе к царкве былі прыпісаны: сяло Солаўе; вёскі: Вялікая Міцькаўшчына, Засьценак Кудаеўскі, Кудаева, Малая Міцькаўшчына, Пугачова, Селішча, Солаўе, Стражава (Княжа), Хлусава, Чыжоўка, Якубава.[10]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Леанід Калодзежны (*28.02.1935 Солаўе — †26.12.2003 Ворша) — беларускі пісьменьнік, мастак-афарміцель.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 110(Д-4), 232. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. 84(Д-4), 315. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
- ^ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Сѣнно. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 197.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 108. — 250 с..
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы», ф. 357, 910 ад. зах. 1944-2008. Андрэеўшчынскі сельсавет дэпутатаў і выканаўчы камітэт, вёска Андрэеўшчына, Аршанскі раён Віцебскай вобласьці.
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы», ф. 442, 30 ад. зах., 1941-1950. Сельскагаспадарчая арцель (калгас) «Ленінскія ўсходы», вёска Солаўе Кудаеўскі сельсавет, Аршанскі раён Віцебскай вобласьці.
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» — Сельскагаспадарчая арцель (калгас) імя Чапаева, вёска Малая Міцькаўшчына (с 17.08.1950 г. — вёска Солаўе, с 1966 г. — вёска Міцькаўшчына) Кудаеўскага (с 15.05.1984 г. Андрэеўшчынскага) сельсавета Аршанскага раёна Віцебскай вобласьці, ф. 452, 284 ад. зах., 1946–2008.
- ^ а б в Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 376. — 613 с.
- ^ Волости и важнѣйшія селенія европейской Россіи.. — СанктПетербург: Центральный статистический комитет, 1886. — Т. Выпуск V. Габерніи Литовской и Бѣлоруской областей.. — С. 167 № 349. — 260 с.
- ^ Памятная книжка Могилёвской губернии на 1909 год. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — С. 206. — 375,XL,88,63 с.
- ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 2364, 11 адзінак захоўваньня. 1826-1920. Солаўёўская царква Канстанціна і Алены, сяло Солаўе Аршанскага павета Магілёўскай губэрні. Кліравыя ведамасьці, кнігі шлюбных вобыскаў, метрычныя кнігі, стары вопіс.
- ^ Кулагін. А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — С. 185. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7
- ^ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 2365, 3 адзінак захоўваньня. 1826-1857. Солаўская Траецкая царква, сяло Солаўе Аршанскага павета Магілёўскай губэрні. Кніга шлюбных вобыскоў, метрычная кніга, стары вопіс.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- А. М. Шынкевіч . Аршанская даўніна. — Мінск: Полымя, 1992. — С. 73 — 76. — 142 с. — 3500 ас. — ISBN 5-345-00504-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0156-7. С. 516.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2000. — 528 с. ISBN 985-11-0170-2. С. 424.
- Sołowie, wś nad raką Sołowiank, pow. orszański, gm. Wysokie. (пол.) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich : слоўнік. — Warszawa: nakł. Filipa Sulimierskiego i Władysława Walewskiego, 1902. — Т. XV cz.2. — С. 610.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]