Перайсьці да зьместу

Андрэеўшчынскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэеўшчынскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус сельсавет Беларусі[d]
Уваходзіць у Аршанскі раён
вёска Андрэеўшчына
Колькасьць
населеных пунктаў
8 вёсак
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1487
Мэдыя-зьвесткі
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Андрэ́еўшчынскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Андрэеўшчына.

Утвораны 20 жніўня 1924 году як Кудаеўскі сельсавет у складзе Аршанскага раёну Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кудаева. У 1928 годзе цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Салаўі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Аршанскім раёне. У 1931 годзе цэнтар сельсавету вернуты ў вёску Кудаева. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году сельсавет у Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. У 1939 годзе цэнтар сельсавету зноў перанесены ў вёску Салаўі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кудаеўскага сельсавета 10 населеных пунктаў[1]. 12 жніўня 1974 году цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Міцькаўшчына[2]. 15 мая 1984 году цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Андрэеўшчына, сельсавет перайменаваны ў Андрэеўшчынскі[3]. 27 сьнежня 1985 году ў склад Высокаўскага сельсавету перададзена вёска Людкаўшчына[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1178 чалавек[5], з іх 89,9 % — беларусы, 8,5 % — расейцы, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1487 чалавек[7].

У склад сельсавета ўваходзяць 8 вёсак: Андрэеўшчына, Анібалева, Вялікая Міцькаўшчына, Берасьценава, Міцькаўшчына, Кабылякі, Кудаева, Солаўе.

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
  5. Колькасьць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2009 году
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2019 году
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.