Перайсьці да зьместу

Навэля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Навэля — літаратурны жанр, кароткі ці сярэдні па памеры празаічны твор, як і апавяданьне. Ад апавяданьня, аднак, адрозьніваецца тым, што ў навэлі інтэнсіўна распрацоўваецца адна драматычная сытуацыя, без апісаньняў, разважаньняў і разьвіцьця пэрсанажаў. Звычайна канец навэлі выразны, раптоўны і ўяўляе сабой пэўную разьвязку драматычнай гісторыі.

Навэля як жанр нарадзілася ў Італіі ў XII стагодзьдзі.