Перайсьці да зьместу

Явірт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Æwirth
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Aevo + Werta
Іншыя формы
Варыянт(ы) Авірд, Явірд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Явірт»

Явірт (Авірд, Явірд) — мужчынскае імя.

Аварт або Еварт, пазьней Эвэрд, Эвэрт, Эвірт або Авірт (Awart, Ewart[1], Everd[2], Ewert, Evert, Ewirth[3], Æwirth[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Яўлад, Явіл, Явільт; германскія імёны Ewald, Avila, Awild) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[5], а аснова -верд- (-верт-, -вірт-) (імёны ліцьвінаў Верцека, Верцель, Гальвірд; германскія імёны Verdico, Wertel, Geilwird) паходзіць ад гоцкага wairths, стараверхненямецкага werd 'годны, пачэсны'[6].

Германскае паходжаньне імя Явірт сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Jewart[8].

У Прусіі бытавала імя Яварт (Явірд): Jowart (1428 год)[9], Jowirde (1446 і 1447 гады)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jawirte Saschnken zoen (23 студзеня 1406 году)[10]; Jawirde Laschuken son (13 чэрвеня 1406 году)[11]; панъ Станиславъ Овиръдовичъ (4 жніўня 1535 году)[12].

  1. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 32.
  2. ^ Kjöllerström P. A. Svensk namnbok. Dopnamn, ättenamn, ortnamn. — Ulricehamn, 1895. S. 21.
  3. ^ а б Sveriges medeltida personnamn. Hft. 5. — Uppsala, 1976. S. 777, 782—783, 785.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 26, 218.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 86.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 101.
  8. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 38.
  9. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 40.
  10. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 124.
  11. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 128.
  12. ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 266.