Беларуская думка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Беларуская думка»
Тэматыка Грамадзтва
Пэрыядычнасьць Штомесяц
Мова Беларуская, расейская
Адрас Менск, вул. Энгельса, д. 30
Галоўны рэдактар Аляксандр Самовіч
Заснавальнік Камуністычная партыя Беларусі
Выдавец Беларускае тэлеграфнае агенцтва
Краіна Беларусь
Дата заснаваньня 6 траўня 1922 (96 гадоў таму)
ISSN 0023-3102
Афіцыйны сайт beldumka.belta.by

«Беларуская думка» — грамадзка-палітычны і навукова-папулярны часопіс Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар — Аляксандр Самовіч (жнівень 2016 - лістапад 2017).

Змест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часопіс зьяўляецца навуковым выданьнем, рэкамэндаваным Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй для публікацыі вынікаў дысэртацыйных дасьледаваньняў па наступных дысцыплінах: філязофія, гісторыя, палітыка, філялёгія, эканоміка, сацыялёгія.

Тэматыка артыкулаў, якія публікуюцца ў часопісе: палітыка, эканоміка, грамадзтва, навука і тэхналёгіі, адукацыя, культура, спорт.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваю гісторыю вядзе ад часопісаў «Вперед» (1922), «Весткі ЦК КП(б)Б» (1927), «Бальшавік Беларусі» (1927), «Коммунист Белоруссии» (1957).[1]

У лістападзе 1991 г. зарэгістраваны як выданьне НДІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь. Зь лістапада 1995 году выдаецца Адміністрацыяй прэзыдэнта Беларусі.

Сярод сталых аўтараў часопіса — Якаў Трашчанок, Эмануіл Іофэ і інш.[2]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — пераможца V Нацыянальнага конкурса друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс».
  • 2013 год — пераможца IX Нацыянальнага конкурса друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ История // beldumka.belta.by
  2. ^ О журнале // beldumka.belta.by

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]