Віка Трэнас
Віка Трэнас | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Вікторыя Аляксандраўна Ляйкоўская |
Псэўданімы | Вікторыя Аляксандрава; ВТ і іншыя |
Нарадзілася | 7 сьнежня 1984 (40 гадоў) Менск, БССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка, эсэістка, літаратурны рэдактар, журналістка |
Мовы | беларуская, расейская |
Дэбют | «Наша ніва», 2000 |
Узнагароды | |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
Ві́ка Трэ́нас (сапр.: Вікторыя Ляйкоўская; нарадзілася 7 сьнежня 1984 году, Менск) — беларуская паэтка, літаратурны крытык, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-мэнэджар[1][2]. Піша на беларускай і расейскай мовах.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла філялягічны факультэт БДУ (2007), вывучала філязофію і літаратуру ў Беларускім калегіюме (2002—2005). Працавала рэдактарам аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Была літаратурным аглядальнікам інтэрнэт-выданьня «Новая Эўропа», супрацоўнічала з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты».
Зь вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў пэрыёдыцы з 2000 году («Наша Ніва»). Аўтар лірыкі да песьні «Pustoje Śviatło» гурту «Glofira» са складанкі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New». Творы перакладаліся на расейскую, нямецкую, баўгарскую, польскую, літоўскую, швэдзкую й францускую мовы.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (Менск: Логвінаў, 2005) — зборнік вершаў.
- «Экзыстэнцыйны пэйзаж» (Менск: Галіяфы, 2008) — зборнік вершаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Голубая свинья для поэтессы (рас.). Velvet.by (2011-04-19). Праверана 2019-08-03 г. Архіўная копія ад 2019-08-03 г.
- ^ Марина Шкиленок. (2011-09-26) Музыка і словы: новы погляд на звыклыя з’явы (бел.). TUT.BY. Праверана 2019-08-03 г. Архіўная копія ад 2019-08-03 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Трэнас В. Краіна паэтаў: Курс выжывання для маладога літаратара(недаступная спасылка) // Эл. рэсурс naviny.by, дата публікацыі 01.11.2008
- Яна Будовіч Абсалютная любоў і птушкі // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: 25 чэрвеня 2021. — В. 5130. — № 25. — С. 16.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віка Трэнас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- «Я адчуваю сябе чалавекам эпохі Барока»(недаступная спасылка) — інтэрвію Вікі Трэнас для сайту «Родныя вобразы»
- Вершы Вікі Трэнас на сайце «Родныя вобразы»
- Асабістая старонка Вікі Трэнас на «Камунікаце»