Перайсьці да зьместу

Аляксандар Саладуха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Саладуха
Дата нараджэньня 18 студзеня 1959 (65 гадоў)
Месца нараджэньня Каменка, Сергіева-Пасадзкі раён, Маскоўская вобласьць, РСФСР
Грамадзянства Беларусь
Прафэсія сьпявак
Жанры шансон
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы TON-Records, Vigma, Sony Music Entertainment, Монолит Рекордс
Узнагароды
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
юбілейны мэдаль «100 год міліцыі Беларусі» юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі»
Сайт a-soloduha.ru
Подпіс Выява аўтографу
Аўтограф Аляксандра Саладухі

Аляксандар Антонавіч Саладуха (18 студзеня 1959, Каменка, Сергіева-Пасадзкі раён, Маскоўская вобласьць) — беларускі сьпявак, выканаўца папулярнага рэпэртуару.

У 1982 годзе скончыў Менскі мэдыцынскі інстытут. Працаваў лекарам, удзельнічаў у мастацкай самадзейнасьці.

Пазьней — саліст эстраднага аркестру Белсаўпрафу.

З 1987 году — саліст Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі.

1989 год — пачаў работу салістам тэатру песьні Ядзьвігі Паплаўскай-Аляксандра Ціхановіча.

1991 год — пачатак сольнай кар'еры, выступленьне з гуртом «Карусель». Песьні: на расейскай і беларускай мовах, стылістыка: шлягерная песьня. Выконвае песьні розных кампазытараў, у тым ліку Эдуарда Ханка, А. Марозава, А. Елісеенкава, І. Капланава, С. Сухамліна.

Прымае ўдзел у тэле- й радыё перадачах, выступае з канцэртамі ў краінах СНД.

У 1995 годзе прыехаў у Расею. Выйшаў альбом «Здравствуй, чужая милая». На аднайменны гіт, які зьяўляецца рэмэйкам (ён выконваўся рознымі артыстамі яшчэ ў савецкі час) быў зьняты кліп, які патрапіў у праграму Доброе утро, страна!. Але затым пачынаюцца нейкія праблемы й ён хутка вяртаецца ў Менск[1].

Напрыканцы дзевяностых сьпявак ізноў зьявіўся ў Расеі й пачаў супрацоўнічаць з Аляксандрам Марозавым. У кастрычніку 1999 году быў зьняты кліп на песьню «Калина». Ратацыя на расейскіх тэлеканалах, у тым ліку на канале Россия 1 («Доброе утро, страна!»).

3 ліпеня 2000 году выйшаў альбом «Калина, калина», які меў добрую папулярнасьць у Расеі. Але ўжо 8 ліпеня Саладуха ізноў зьехаў у Беларусь[2].

У 2005 годзе — выхад альбому «Сотни километров до любви» (увайшлі кампазыцыі мінулых гадоў і новыя песьні).

20 верасьня 2007 у Віцебскім летнім амфітэатры прайшоў соты канцэрт у рамках туру па гарадах Беларусі, у падтрымку альбому ў 2007 годзе.

У 2009 годзе ажаніўся з Натальляй[3].

У 2010 годзе выйшаў альбом «Ты для меня сбылась» з кліпам на загалоўную песьню.

У 2011 годзе выйшаў фільм пра Аляксандра Саладуху «Дочки моей глаза»[4].

11 лістапада 2011 году выходзіць новы альбом, зборнік «Берега» (бел. берагі), які ўвашоў у пяцёрку рэйтынга беларускіх музычных альбомаў па выніках адгрузак з аптовага складу кампаніі-выдаўца Вігма.

Аляксандар Саладуха працаваў над новым альбомам, выпуск якога плянаваўся ў 2014 годзе. Працоўная назва — «Не заставляйте женщин долго ждать»[5]. Альбом выйшаў у 2015 годзе пад назвай «Верное сердце»[6].

Быў прэтэндэнтам у адборачным туры міжнароднага конкурса «Эўрабачаньне»[7].

У 2017 годзе ўдзельнічаў у фэсьце «Песня года 2017»[8], у гала-канцэрце «Песьня года Беларусі» 2020[9].

  • Дыплём Міжнароднага фэстывалю «Шлягер-90» (1990, Ленінград).
  • Ляўрэат «песьні году Ўкраіны 2004» (зь песьняй «Здравствуй, чужая милая»).
  • Заслужаны артыст Беларусі (2018)[10]

Альбомы:

  • Здравствуй, чужая милая[11]Vigma», 1996, перавыд. «Классик-компани», Расея, 2003):
  1. Здравствуй, чужая милая
  2. Добрый вечер, любовь
  3. Зеленые глаза
  4. Наши окна
  5. Завороженная фея
  6. Я не вернусь
  7. Королева
  8. Вольная птушка
  9. Лёт лебединый
  10. Романс
  11. Молодой
  12. Карусель
  13. Чья вина
  14. Здравствуй, чужая милая (Skrillex dubstep mix)
  • Посвящение женщине («Монолит», Расея, 1997):
  1. Любимая женщина
  2. Неравный брак
  3. Неприкаянная любовь
  4. Посвящение женщине
  5. Бессонница
  6. Поздняя любовь feat Иван Дрон
  7. На улице старинной
  8. Одиночество
  9. Одинокий
  10. На ветру
  11. Вспоминайте меня
  12. Дорога моя
  • Калина, калина… («Арс», Расея, 2000):
  1. Смородина
  2. Калина
  3. Вишневый туман
  4. Между двух огней
  5. Обнимала, не любила
  6. Плыть
  7. Сын
  8. Дым
  9. Грешник
  10. Кто не рискует…
  • Одинокий («TON-Records», 2002):
  1. Одинокий
  2. Эта женщина уходит от меня
  3. Королева зимы
  4. Дни любви
  5. Окольцованная птица
  6. Сколько зим, сколько лет
  7. Калина
  8. Дорога моя
  9. Перекресток
  10. Мерседес
  11. Ищу звезду
  12. Карусель (ремикс)
  13. Поздняя любовь (ремикс)
  • «Лучшие песни» («Vigma», 2003)
  • «Сотни километров до любви» («Vigma», 2005)
  • «Любить тебя, родная» (2006)
  • «Ты для меня сбылась» (2010)
  • «Берега» («Vigma», «Квадро-Диск», 2011).
  • Верное сердце («Vigma», 2015)

Крыніцы й заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ «Зубастое» интервью в программе «К нам приехал…»
  2. ^ Белорусский хит. Солодуха.(недаступная спасылка) SB.BY
  3. ^ Кривец Н. (27 лютага 2014) Жена Александра Солодухи Наталия: «То, что мы до сих пор вместе, больше Сашина заслуга» (рас.). Комсомольская правда.
  4. ^ Александр Солодуха снимает третий фильм о себе.
  5. ^ Александр Солодуха за один концерт заработал 30 тысяч евро
  6. ^ Александр Солодуха - Верное сердце (2015, CD). Discogs. Праверана 18 студзеня 2020 г.
  7. ^ Белтэлерадыёкампанія прыняла больш за 80 заявак на ўдзел у нацыянальным адборы "Еўрабачання". БЕЛТА (24 лістапада 2015).
  8. ^ Фестываль "Песня года Беларусі - 2017" пройдзе ў Маладзечне 23 чэрвеня. БЕЛТА.
  9. ^ Овсепьян И. (18 студзеня 2020) Гала-концерт «Песни года Беларуси» прошел во Дворце спорта, специальным гостем стал Тима Белорусских. СБ. Беларусь сегодня.
  10. ^ Лукашенко присвоил звание «Заслуженный артист» Александру Солодухе (рас.). naviny.by (10 студзеня 2018).
  11. ^ Александр Солодуха — Медиа библиотека
  • Саладуха Аляксандр Антонавіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 97.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]