Міхась Чарот: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Проза: артаграфія
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 34: Радок 34:


У [[1920]] уступіў у Камуністычную партыю і неўзабаве стаў супрацоўнікам газэты «[[Савецкая Беларусь]]», а ў [[1925]]—[[1929]] ейным рэдактарам.
У [[1920]] уступіў у Камуністычную партыю і неўзабаве стаў супрацоўнікам газэты «[[Савецкая Беларусь]]», а ў [[1925]]—[[1929]] ейным рэдактарам.

[[Файл:Чарот у адпачынку.jpg|thumb|left|Міхась Чарот у адпачынку. Шарж [[Павал Гуткоўскі|Паўла Гуткоўскага]]. 1924 г.]]


У [[1923]] удзельнічаў у стварэньні літаратурнага аб’яднаньня «[[Маладняк (літаб’яднаньне)|Маладняк]]» (уладальнік ягонага пасьведчаньня № 1<ref>{{Спасылка | аўтар = [[Уладзімер Арлоў|Арлоў, Ул.]]| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.svaboda.org/content/transcript/755478.html| загаловак = Міхась Чарот | фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Радыё Свабода]]| дата = 26 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>), зь якога выйшаў у канцы [[1927]]. Некаторы час быў сябрам аб’яднаньня «Полымя», затым уступіў у [[Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў|Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменьнікаў]].
У [[1923]] удзельнічаў у стварэньні літаратурнага аб’яднаньня «[[Маладняк (літаб’яднаньне)|Маладняк]]» (уладальнік ягонага пасьведчаньня № 1<ref>{{Спасылка | аўтар = [[Уладзімер Арлоў|Арлоў, Ул.]]| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.svaboda.org/content/transcript/755478.html| загаловак = Міхась Чарот | фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Радыё Свабода]]| дата = 26 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>), зь якога выйшаў у канцы [[1927]]. Некаторы час быў сябрам аб’яднаньня «Полымя», затым уступіў у [[Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменьнікаў|Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменьнікаў]].

Вэрсія ад 18:52, 5 ліпеня 2013

Міхась Чарот
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Міхась Чарот, Максім Бяднейшы, Юрка Куртаты, В. Чарот
Нарадзіўся 7 лістапада 1896(1896-11-07)[1]
Памёр 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)[2] (40 гадоў)
Жонка Ганна Савіч
Дзеці Вячаслаў, Сьвятлана, Зінаіда, Алена і Маргарыта (пам. 1924)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, празаік, рэдактар
Мова беларуская мова[3]
Дэбют зборнік «Завіруха» (1922)
Творы на сайце Knihi.com

Міхась Чарот (сапр. — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька; 26 кастрычніка (7 лістапада) 1896, Рудзенск, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 29 кастрычніка 1937[4], Менск, НКВД) — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадзкі дзяяч.

Біяграфія

Міхась Чарот па сканчэньні Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі, 1917
Файл:Міхась Чарот і Анатол Вольны.jpg
Анатоль Вольны і Міхась Чарот (справа), 1925. Менск.
Паводле зьвестак стрыечнай сястры М. Чарота Алены Іванаўны Пашэнкі, першая жонка паэта была закаханая ў сябра свайго мужа, які пэўны час у яго кватараваў, Анатоля Вольнага[5]

Першую адукацыю атрымаў у наёмнага настаўніка і ў Цітвянскім двухгадовым вучылішчы. У 19131917 вучыўся ў Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі. У гады Першай сусьветнай вайны сэмінарыя эвакуявалася ў Смаленск, дзе прайшла два апошнія гады навучаньня М. Чарота. Па сканчэньні вучобы, быў мабілізаваны ў армію. Служыў афіцэрам запаснога палка ў Кузьнецку, там разам зь іншымі афіцэрамі-беларусамі намагаўся стварыць беларускі гурток[6]. У часе Грамадзянскай вайны і інтэрвэнцыі ўсталяваў сувязь з падпольнымі рэвалюцыйнымі арганізацыямі на Беларусі, працаваў у паўстанчым камітэце і займаўся арганізацыяй паўстанцкіх атрадаў[7].

Вясной 1918 вярнуўся ў Менск і пачаў настаўнічаць у беларускай школе. Паступіў у Менскі вышэйшы пэдагагічны інстытут. Сьпяваў у хоры Тэраўскага пры «Беларускай хатцы» (меў прыгожы барытон), быў старшынёй тэатральнай суполкі «Маладзік», выконваў ролі ў трупе Ўладзіслава Галубка[8].

У 1919 чалец Беларускага нацыянальнага камісарыята і створанай пры ім Вайсковай Рады. Быў адным з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі ў часе польскай акупацыі.

У 1920 уступіў у Камуністычную партыю і неўзабаве стаў супрацоўнікам газэты «Савецкая Беларусь», а ў 19251929 ейным рэдактарам.

Міхась Чарот у адпачынку. Шарж Паўла Гуткоўскага. 1924 г.

У 1923 удзельнічаў у стварэньні літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк» (уладальнік ягонага пасьведчаньня № 1[9]), зь якога выйшаў у канцы 1927. Некаторы час быў сябрам аб’яднаньня «Полымя», затым уступіў у Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменьнікаў.

У 19221924 кандыдат у чальцы, у 19241931 чалец ЦВК БССР. У 1924 вучыўся ў Маскве ў Дзяржаўным інстытуце журналістыкі. У 1927 па камандзіроўцы Наркамасьветы разам з Ц. Гартным і М. Зарэцкім пабываў у Латвіі, Нямеччыне, Францыі і Чэхаславаччыне[10]. У 1927 быў у праўленьні Беларускага таварыства па культурных сувязх з замяжою. У 1930-я працаваў загадчыкам літаратурнага сэктара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, кансультантам у кабінэце маладога аўтара Саюзу пісьменьнікаў БССР. Прысьвяціў фігурантам справы «Саюзу вызваленьня Беларусі» верш «Суровы прыгавор падпісваю першым...», у якім асуджаў іх за нацдэмаўшчыну[11].

Арыштаваны 24 студзеня 1937 як удзельнiк «контрарэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганiзацыi»[12]. Сядзеў у адной камэры з паэтам Юркам Лявонным. Прыгавораны да расстрэлу 28 кастрычніка 1937. Апошні верш «Прысяга» (пра асабістую невінаватасьць) запісаў на сьцяне менскай унутранай турмы НКВД, дзе яго ўбачыў і захаваў у памяці Мікола Хведаровіч: «у 1939 годзе я быў пераве­дзены ў адзіночную камэру. Уважліва аглядзеў сьцены, шукаючы надпісаў, і вось у кутку прачытаў тэкст верша, выкалупаны нечым вострым на сьцяне. Гэта была апошняя сустрэча з маім любімым паэтам і другам Міхасём Чаротам. Гадамі я захоўваў гэтыя яго словы ў сэрцы»[4]. Празаік і паэт Масей Сяднёў у сваім рамане «Раман Корзюк» згадаў, як спакутванага М. Чарота сьвядома спойвалі, каб у непрытомнасьці выпытваць новыя імёны «здраднікаў»[13]. Пасьля добытаў і катаваньняў прызнаў сябе вінаватым[14]. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937[4][8]. Зрэшты, савецкія крыніцы пазначаюць дату сьмерці 14 сьнежня 1938, ня згадваючы факт расстрэлу[15][16].

Творчасьць

Група беларускіх пісьменьнікаў: зьлева направа стаяць: Альбэрт Паўловіч, Міхась Чарот, Уладзіслаў Галубок, Язэп Фарботка
Травень-чэрвень 1920, Менск. Імаверна, што гэта адзін з здымкаў супрацоўнікаў і актыўных карэспандэнтаў часопіса «Рунь», пасьля выхаду апошняга (10-га) яго нумара.[17]

Пісаць пачаў у трынаццацігадовым узросьце[18]. Першыя паэтычныя спробы М. Чарота належалі да часоў вучобы ў сэмінарыі і не захаваліся[19]. Друкаваўся з 1918[4] (паводле іншых зьвестак — з 1919[20]). Аўтар кніжак паэзіі «Завіруха» (1922), «Босыя на вогнішчы» (паэма, 1922), «Выбраныя вершы» (1925), «Карчма», «Ленін», «Марына» (паэмы, усе ў 1926), «Беларусь лапцюжная» (паэма, 1927), «Чырванакрылы вяшчун» (паэма-фантазія, 1927), «Паэмы» (1928), «Сонечны паход» (1929), «У сонечным паходзе» (вершы і паэмы, 1986), «Выбраныя вершы і паэмы» (1935), Збору твораў у 3 тамах (19331936), у 2 тамах (1958), «Выбраныя вершы і паэма» (1967), «Выбранае» (1982).

Выдаў зборнік апавяданьняў «Веснаход» (1924) і «Выбраныя апавяданьні» (1926).

Апублікаваў п’есы «Мікітаў лапаць» (апублікавана і пастаўлена ў 1923), «Дажынкі» і аднаактоўку «Сон на балоце» (1924), дзіцячыя п’есы «Пастушкі. Данілка і Алеська» (Клімавічы, 1925). Напісаў музычную драму «На Купальле» (адноўлены тэкст апублікаваны ў 1982, пастаўлена ў 1921, кампазытар А.Туранкоў стварыў на тэкст п’есы опэру «Кветка шчасьця»).

Ацэнкі

Дасьледчыкі называюць Міхася Чарота адным зь лідэраў беларускай савецкай літаратуры 20-х гадоў. Яго творчасьць адбіла ў сабе рамантычныя парываньні, супярэчнасьці і вялікія ілюзіі свайго часу[19]. Зрэшты, ацэнка творчасьці Міхася Чарота сярод сучасьнікаў ніколі не была адназначнаю[21]. Язэп Пушча, рэцэнзуючы выданьне паэмы «Ленін» (1926), крытыкаваў твор за «валавяна-лёгкія і гранітна-васковыя» стылістычныя прыёмы, якія «мядзьведжым спрытам варочаюцца ў гушчэчы шматкроп’яў, засланяючы сабою сэнс тых зьяваў, якія яны падручыліся перадаць». Таксама паэт ушчуваў М. Чарота за адсутнасьць зьместу[22].

Іншую пазыцыю датычна паэтычнай чыннасьці Міхася Чарота заняў Максім Гарэцкі, для якога творчасьць паэта была канглямэратам дасягненьняў і недахопаў пасьлякастрычнікай літаратуры ў цэлым, а сам Чарот быў для яго паэтам таленавітым, аднак супярэчлівым[21]. М. Гарэцкі адзначаў, што Міхась Чарот мае моцны прыродны талент і пры ўсіх недахопах зьяўляецца «найлпешым ў беларускай літаратуры песьняром Кастрычнікавай рэвалюцыі». Згадваючы «шэсьць паэм» Міхася Чарота, М. Гарэцкі канстатуе, што гэта «найлепшае ў беларускай пралетарскай паэзіі»[23].

Адам Бабарэка ў артыкуле «Лірыка Міхася Чарота» (Маладняк, 1925, № 9) адзначыў гіпэрбалічнасьць як адзін з улюбёных прыёмаў паэта. Галоўнай высновай артыкула было тое, што «Чарот першы на беларускіх загонах ажыцьцёвіў на практыцы марксісцкі погляд на літаратуру, як на зброю клясавага змаганьня»[24]. Крытык з ковенскага часопіса «Крывіч» прызнаючы за Чаротам вялікі талент, рабіў сур'ёзныя закіды паэту адносна мовы яго твораў, засьмечанай русізмамі і «барбарызмамі»; выказваў меркаваньне, што ў творах паэта «больш пераважае мляўкая перафразоўка камуністычных лістовак»[25], чым глыбіннае пранікненьне ў сутнасьць глябальных гістарычных падзей.

Паводле М. Мішчанчука, усё напісанае пра Міхася Чарота пасьля 1928 зьяўляецца аднабаковаю, ідэалягізаванаю ацэнкаю, дадзенай прыхільнікамі сацыялістычнага рэалізму ў яго сталінскай трактоўцы, паводле якой Чарот — «грамадзянскі паэт ярка выражанай адычнай арыентацыі»[26]. Яскарвым чынам гэта выявілася ў неўключэньні твораў «Карчма», «На шляху адраджэньня», «Буралом», «Пад крыжам», «З сучасных настрояў», «Вечная бура» ў выданьні 1930—1980 гг. празь несупадзеньне трагедыйных, філязофска-мэдытацыйных і роздумна-элегічных вершаў з разрэклямаванаю крытыкаю паэтавым аптымізмам[26].

У чэрвені 1924 вядомы маскоўскі паэт, празаік і кінасцэнарыст Мацьвей Ройзман (18961973) у артыкуле «Белорусский имажинизм» (часопіс «Гостиница для путешествующих в прекрасном», № 4) аднёс М. Чарота да пачынальнікаў беларускага імажынізму: «М. Чарот (может быть бессознательно) положил начало белорусскому имажинизму»[27]. Паводле В. Жыбуля, рысы паэтыкі імажынізму, спалучаныя з традыцыямі беларускай народнай творчасьці, прысутнічаюць у шэрагу вершаў М. Чарота 19221924 гг. («Вясну пяю», «Я зноў — дзе поле каласамі...», «Чырвоныя вясьнянкі», «Вясеньні балаган», «Зарунела, зарунела...», «Камсамолія», «Ленінамайскае»)[28].

Сям’я

Дзед Міхася Чарота быў майстрам па ткацтву, адкуль прозьвішча ад пана, адпаведнае яго заняткам, бабуля паэта працавала карміцелькаю ў панскім палацы.

Меў двух братоў і сясьцёр: Паўла (інжынэр і хатні пэдагог), Аляксандра (аграном), Марыю (кухарка) і Насту (акторка)[5].

Стрыечны брат Міхася Чарота, Ёсіф Кудзелька, быў начальнікам упраўленьня па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР, іншы, Іван Кудзелька, займаў пасаду народнага камісара фінансаў БССР[8].

Творы

Паэзія

  • 1922 — «Завіруха» зборнік
  • 1922 — «Босыя на вогнішчы» паэма
  • 1925 — «Выбраныя вершы»
  • 1926 — «Карчма», «Ленін», «Марына» паэмы
  • 1927 — «Беларусь лапцюжная» паэма
  • 1927 — «Чырванакрылы вяшчун» паэма-фантазыя
  • 1928 — «Паэмы»
  • 1929 — «Сонечны паход»
  • 1935 — «Выбраныя вершы і паэмы»
  • 19331936 — Збор твораў у 3 тамах
  • 1958 — Збор твораў у 2 тамах
  • 1967 — «Выбраныя вершы і паэма»
  • 1982 — «Выбранае»
  • 1986 — «У сонечным паходзе» вершы і паэмы

Проза

  • 1924 — «Веснаход» зборнік апавяданьняў
  • 1926 — «Выбраныя апавяданьні»

П’есы

  • «Мікітаў лапаць» — выдадзена і пастаўлена ў 1923
  • «Дажынкі» — у 1924
  • аднаактоўка «Сон на балоце» — у 1924
  • дзіцячая п’еса «Пастушкі. Данілка і Алеська» — у 1925
  • музычная драма «На Купальле» (адноўлены тэкст выдадзены ў 1982, пастаўлена ў 1921, кампазытар А. Туранкоў стварыў на тэкст п’есы опэру «Кветка шчасьця»)

Па аповесьці «Сьвінапас» стварыў зь Юрыям Тарычам сцэнар першага беларускага мастацкага фільму «Лясная быль» — пастаўлены ў 1926.

Ушанаваньне памяці

Імем Міхася Чарота названыя вуліцы ў Маладэчне і Рудзенску[4].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1047399547 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19882
  3. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ а б в г д ЧАРОТ Міхась // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  5. ^ а б Мішчанчук, М. І. «... Ў сэрца я паранены, вольны птах падстрэлены...» Паэзія Міхася Чарота з пазіцый сучаснасці // Як жыць — дык жыць для Беларусі... — Мінск: Народная асвета, 1995. — С. 52—53. — 334 с. — ISBN 985-03-0204-6
  6. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 2 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2002. — С. 454. — 903 с.
  7. ^ История белорусской советской литературы / Ред. И. Я. Науменко, П. К. Дюабйло, Н. С. Перкин. — Мн: Наука и техника, 1977. — С. 414. — 776 с.
  8. ^ а б в Рублеўская, Л. (2 лістапада 2010) Краснокрылый вещун (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 23 сьнежня 2011 г.
  9. ^ Арлоў, Ул. Міхась Чарот. Радыё СвабодаПраверана 26 сьнежня 2011 г.
  10. ^ Айзенштат, Г. Жыццё і драма Міхася Чарота: дакументальная версія // Беларусь. — 1989. — № 7. — С. 5.
  11. ^ Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. — Мінск: Литература и Искусство, 2008. — С. 241. — 344 с.
  12. ^ Падаляк, Т. «Паглядзi... Вясну радзiла восень». ЗвяздаПраверана 26 сьнежня 2011 г.
  13. ^ Раман Корзюк. — Нью-ЁркМюнхэн: 1985.
  14. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 2 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2002. — С. 473. — 903 с.
  15. ^ Михась // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  16. ^ История белорусской советской литературы / Ред. И. Я. Науменко, П. К. Дюабйло, Н. С. Перкин. — Мн: Наука и техника, 1977. — С. 427. — 776 с.
  17. ^ Вячаслаў Ракіцкі. Пачатак нашага тэатразнаўства // Спадчына. — Мн.: 1991. — № 1. — С. 33.
  18. ^ Мішчанчук, М. Чарот Міхась// Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 6. Талалай — Яфімаў / Дадатак Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Малдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 269 — 684 с.
  19. ^ а б Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 2 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2002. — С. 455. — 903 с.
  20. ^ Чарот Міхась // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  21. ^ а б Мішчанчук, М. І. «... Ў сэрца я паранены, вольны птах падстрэлены...» Паэзія Міхася Чарота з пазіцый сучаснасці // Як жыць — дык жыць для Беларусі... — Мінск: Народная асвета, 1995. — С. 48—49. — 334 с. — ISBN 985-03-0204-6
  22. ^ Узвышша. 1927. № 3. С. 190
  23. ^ Маладняк. 1928. № 4. С. 96
  24. ^ Бабарэка А. Лірыка Міхася Чарота // Маладняк. — 1925. — № 9. — С. 119.
  25. ^ Жылевіч С. М. Чарот. Завіруха. ДВБ. Менск. 1922 г. // Крывіч. — 1925. — № 9. — С. 118.
  26. ^ а б Мішчанчук, М. І. «... Ў сэрца я паранены, вольны птах падстрэлены...» Паэзія Міхася Чарота з пазіцый сучаснасці // Як жыць — дык жыць для Беларусі... — Мінск: Народная асвета, 1995. — С. 50. — 334 с. — ISBN 985-03-0204-6
  27. ^ Жыбуль, В. «...Паклаў пачатак беларускаму імажынізму» Пра Міхася Чарота і адну маскоўскую публікацыю // Роднае слова. — Мн.: 2011. — № 10. — С. 6—9.
  28. ^ Жыбуль, В. «...Паклаў пачатак беларускаму імажынізму» Пра Міхася Чарота і адну маскоўскую публікацыю // Роднае слова. — Мн.: 2011. — № 11. — С. 10.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Міхась Чаротсховішча мультымэдыйных матэрыялаў