Сьпіс дзеячоў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 году
Расстрэл 29 кастрычніка («чорная ноч») — расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД («амэрыканкі»). Пазьней суды СССР амніставалі большасьць рэпрэсаваных у сувязі зь іх невінаватасьцю. Такім чынам, у гэтыя дні рэпрэсіі, якія чыніла кіраўніцтва СССР у тыя гады па ўсёй краіне, дасягнулі ў Беларусі свайго піку[1], бо з 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) на Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысяч чалавек (у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек).
У ліку расстраляных у тую ноч былі 22 беларускія пісьменьнікі[2]. За 3 месяцы да расстрэлу, 1 жніўня 1937 г. ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР спалілі некалькі дзясяткаў тысячаў рукапісаў ненадрукаваных твораў тых пісьменьнікаў, што не прайшлі цэнзуру[3].
У архіве прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі (АПРФ, вопіс № 24, справа № 411) захоўваецца «Сьпіс асобаў, падлеглых суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР». У сьпіс уключаныя асобы з усяго Савецкага Саюзу. Ён датаваны 7 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым, Л. Кагановічам, К. Варашылавым, М. Яжовым. Сьпіс асуджаных па першай катэгорыі (да вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу) па Беларускай ССР налічвае 103 чалавекі, па другой катэгорыі (прыгавораны да 10 і болей гадоў зьняволеньня ў канцлягерах) — 6 чалавек. Сьпіс па Беларускай ССР датаваны 15 верасьня 1937 году і падпісаны Ё. Сталіным, В. Молатавым і начальнікам 8-га аддзелу Галоўнага ўпраўленьня дзяржаўнай бясьпекі СССР старшым маёрам дзяржаўнай бясьпекі У. Цэсарскім.
У дадатак да першапачаткова сьпісу, які паступіў з Масквы, мясцовымі супрацоўнікамі НКУС БССР былі дададзеныя яшчэ шэраг дзеячоў. Ніжэй прыведзены абагульняючы сьпіс расстраляных у гэтую ноч у сутарэньнях унутранай турмы НКУС у Менску, так званай «амэрыканкі». Прозьвішчы, дададзеныя ў першапачатковы сьпіс мясцовым НКУС, пазначаныя зорачкай (*).
Сьпіс расстраляных[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Абухоў Барыс Аляксандравіч, загадчык катэдры анатоміі, Віцебскі вэтэрынарны інстытут
- * Арабей Мікалай, загадчык аддзела школаў ЦК КП(б)Б
- Аронаў Навум Мееравіч
- * Аўгусьціновіч Анатоль, начальнік упраўленьня будаўнічых работ пры СНК БССР
- Афанасьеў Ігнат Ільіч, выкладчык Менскага Белпэдтэхнікуму
- Бабкоў Сямён Дзьмітрыевіч
- Барзуноў Георгій Фёдаравіч, дырэктар трэсту «Галоўхлеб» БССР
- * Башкевіч Вадзім, начальнік Упраўленьня вышэйшай школы Наркамата асьветы БССР
- Бейлін Саламон Хаімавіч
- Белацаркоўскі Абрам Давыдавіч
- * Бранштэйн Якаў, літаратурны крытык
- Бурдыка Іван Сямёнавіч, адказны сакратар СНК БССР
- * Вайноў Віктар Лявонцьевіч, загадчык экспэдыцыі карамельнага цэху фабрыкі «Камунарка»; беларускі журналіст, сябра КПЗБ
- * Варончанка Аляксандар, Наркам асьветы БССР, кандыдат у сябры УКП(б)
- Варшаўскі Станіслаў Юльянавіч
- Васільеў-Вашчылін Рыгор Мікітавіч
- Вольны Анатоль, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- Габаеў Моўша-Нохім Ізраілевіч
- Габрусёў Апанас Сьцяпанавіч
- * Галавач Платон, празаік, выключаны з ВКП (б) у 1937.
- Гейштэрн Антон Міхайлавіч
- * Гершон Ёсіф Хаімавіч, намесьнік Наркама асьветы БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП(б) з 1919
- Гінзбург Якаў Яфімавіч
- Госін Абрам Мендзелевіч
- Гурскі Канстанцін Ёсіфавіч, старшы вэтэрынарны доктар, вэтэрынарнае ўпраўленьне Наркамзема БССР (па некаторых зьвестках [4], расстраляны 17.10.1937)
- Гурэвіч Нохман Гіршавіч, Наркам унутранага гандлю БССР, сябра ЦК КП(б)Б, сябра ЦВК БССР, сябра/кандыдат у сябры УКП (б) з 1920
- * Дзеніскевіч Мікалай Міхайлавіч, партыйны работнік, другі сакратар ЦК КП(б)Б, сябра/кандыдат у сябры УКП(б)
- Дзьмітраў Мікалай Андрэевіч
- Дзякаў Ананій Іванавіч, рэктар БДУ у 1934—1935 гг., наркамам асьветы БССР, сябра ВКП(б)
- Дракахруст Абрам Генрыхавіч
- Дудар Алесь, паэт
- * Дунец Хацкель, крытык і публіцыст
- Елянсон Гірш Борухавіч
- Ермакоў Мікалай Паўлавіч
- Жывуцкі Іван Сьцяпанавіч, настаўнік
- Замалін Навум Міхайлавіч, дацэнт Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту
- Зарэцкі Міхась, празаік, выключаны з ВКП(б) у 1929
- Зянковіч Аляксандар Сазонавіч
- Іваноў Аляксандар Васілевіч
- Іспраўнікаў Прохар Іванавіч, нам. загадчыка сельскагаспадарчага аддзела газ. «Віцебскі пралетарый»
- * Кавалёў Захар, сакратар Варашылаўскага РК КП(б)Б
- Каваль Васіль, празаік
- * Кавальчук Захар, старшыня ЦК прафсаюзаў БССР, выключаны з КП(б)Б у 1937
- * Кандрашук Мікалай, начальнік упраўленьня шкляной прамысловасьці Наркамата лёгкай прамысловасьці БССР
- Кантар Саламон Мендзелевіч, дырэктар Белпрамторга
- Капітанакі Міхаіл Васілевіч
- * Каранеўскі Язэп Пятровіч, дзяржаўны дзеяч, пэдагог, публіцыст, 2-і рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, сябра КП(б)Б.
- Карпенка Іван Іванавіч, загадчык лябараторыі Віцебскай вэтэрынарнай станцыі
- Качанаў Герасім Антонавіч
- Кляніцкі Віктар Сямёнавіч
- Кляшторны Тодар Тодаравіч, паэт
- Кудзелька Ёсіф Фадзеевіч, начальнік упраўленьня па ахове аўтарскіх правоў пры СП БССР
- * Кульбак Майсей, празаік
- Кучынскі Аляксей Сьцяпанавіч, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч, пэдагог, рэдактар, выключаны з ВКП(б) у 1937
- * Лабадаеў Міхаіл, загадчык асобага сэктару (аддзела) ЦК КП(б)Б
- * Лашкевіч Леанард, намесьнік наркама Наркамата саўгасаў БССР
- Левін Аляксандар Самойлавіч, літаратурны крытык
- Левін Саламон Вульфавіч, літаратурны крытык
- Лейбін Піня Майсеевіч
- Ліхтэнштэйн Сямён Давыдавіч
- Лукашонак Мікіта Сяргеевіч
- Лявонны Юрка, паэт
- Ляйбовіч Хаім Элясавіч
- Лямперт Саламон Рыгоравіч, студэнт 5 курсу БДУ
- * Ляўкоў Максім, Наркам юстыцыі БССР
- Мазель Элізар Якаўлевіч, нам. дырэктара па навуковай рабоце Віцебскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі
- * Майсееў Леў, сакратар Барысаўскага РК КП(б)Б
- Малаў Барыс Міхайлавіч, загадчык аддзела хлебнай групы наркамата ўнутранага гандлю
- Маракоў Валерый Дзьмітрыевіч, паэт
- Маргелаў Сьцяпан Прохаравіч, загадчык сэкцыі геаграфіі інстытуту эканомікі АН БССР
- Марголін Міхаіл Саламонавіч
- * Мар’янаў Барыс, сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, сябра ЦК КП(б)Б (з 1937 г.)
- Масленьнікаў Павал Аляксандравіч
- Мелік-Шахназараў Андрэй Паўлавіч
- Мірлін Абрам Навумавіч
- Місьнікоў Мікалай Данілавіч
- * Міхайлаў Дзямьян, кансультант Упраўленьня справамі СНК БССР
- Міхееў Мікалай Іванавіч
- * Міцькоў Сяргей, дырэктар Гідролізнага досьледнага завода Наркамата мясцовай прамысловасьці БССР
- Мурзо Сяргей Мікітавіч, паэт
- Мухін Павал Максімавіч, загадчык лябараторыі Віцебскай навукова-дасьледчай вэтэрынарнай станцыі
- Навахрэст Якаў Пятровіч
- Нёманскі Янка, празаік, грамадзкі дзеяч
- Несьцяровіч Іван Іванавіч
- Падсявалаў Іван Іванавіч
- Паплыка Іван Майсеевіч
- Пасмарнік Іван Майсеевіч
- * Петрушэня Васіль, кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах
- Півавараў Зяма, паэт
- Пітомцаў Міхаіл Мікітавіч
- Пратапопаў Апалон Уладзіміравіч
- * Пратасеня Рыгор, вучоны-аграхімік
- Пурыс Ізраіль Лейзеравіч
- Пуцілоўскі Аляксандар Андрэевіч
- Пуцінцаў Іван Андрэевіч
- Пятрашын Кузьма Рыгоравіч
- Разумоўскі Арон-Лейб Сіманавіч
- Рыдзеўскі Міхаіл Антонавіч, загадчык вучэбнай часткі Менскага пэдагагічнага інстытуту
- Самахвалаў Аляксандар Рыгоравіч
- Сандамірскі Якаў Рыгоравіч, загадчык катэдры Віцебскага вэтэрынарнага інстытуту
- Сапрыцкі Оскар Абрамавіч, намесьнік наркама земляробства БССР
- Сарокаш Іван Усьцінавіч
- Спектар Якаў Мееравіч, загадчык сакратарыяту СНК БССР
- Старынскі Васіль Сямёнавіч
- Сташэўскі Васіль Пятровіч, празаік
- Стрэле Георгій Уладзіміравіч, дырэктар конесаўгаса № 120
- Суроўцаў Георгій Уладзіміравіч
- Сялоў Дзьмітры Паўлавіч, начальнік плянава-фінансавага ўпраўленьня наркама асьветы БССР
- Сярдзюк Панцялей Іванавіч, загадчык лябараторыі біяфабрыкі № 5 у Віцебску
- Таненбаўм Мірон Барысавіч
- Таўбін Юдаль Абрамавіч, паэт
- Троцкі Іван Васілевіч
- Трумпацкі Эля Хацкелевіч
- * Турлай Андрэй, Наркам саўгасаў БССР
- Усьпенскі Яўген Канстанцінавіч, фізык
- Фалкін Рыгор Якаўлевіч
- Фінкельштайн Аба Алтэравіч
- Фломбаўм Яўсей Еўнавіч
- * Фрыдман Ісак, начальнік аддзела землеўпарадкаваньня Наркамата земляробства БССР
- Харлац Дзьмітры Сямёнавіч
- * Харык Ізі, паэт, сябра ВКП(б)
- Хатулёў Пётр Фёдаравіч, літаратурны крытык
- Чарнушэвіч Аляксандар Анікеевіч, загадчык забеспячэньнем, Белгеаразьведка; Наркам асьветы БССР у 1933—1936 гг., сябра УКП(б)
- Чарняк Мікалай Платонавіч
- Чарот Міхась, паэт, сябра ВКП(б)
- Чачура Канстанцін Георгевіч
- Шалай Макар Ксенафонтавіч, літаратурны крытык
- Шапіра Юдаль Ісакавіч
- Шастакоў Павал Пятровіч, журналіст
- * Юдэльсон Арон, паэт
- Юлькін Якаў Веньямінавіч
- * Яркін Віктар, начальнік службы Днепра-Дзьвінскага параходзтва ў Гомелі
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Леанід Маракоў. Яны вынішчалі нашых продкаў // Ахвяры і карнікі. — Менск: Зьміцер Колас, 2007. — С. 380. — 440 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-6783-38-6
- ^ Ларыса Цімошык. Жылі з адкрытаю душою // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2009. — № 205 (26563). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Ларыса Цімошык. Рукапісы не гараць. Гараць па іх сэрцы // Зьвязда : газэта. — 1 лістапада 2011. — № 208 (27072). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Жертвы политического террора в СССР
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Маракоў Л. Ахвяры і карнікі. Мн.: Зміцер Колас, 2007 г. ISBN 978-985-6783-38-6
- Грахоўскі С. «Так погибали поэты»/Выбраныя творы. Мн.: Кнігазбор, 2007 г. ISBN 985-6824-59-1