Юры Тарыч
Юры Тарыч | |
![]() Бюст Тарыча ў Полацку | |
Імя пры нараджэньні | Юры Аляксееў |
---|---|
Дата нараджэньня | 24 студзеня 1885 |
Месца нараджэньня | Полацак, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 21 лютага 1967 |
Месца сьмерці | Масква, СССР |
Месца пахаваньня | Ваганькаўскія могілкі |
Грамадзянства | СССР |
Занятак | рэжысэр, сцэнарыст |
Гады дзейнасьці | 1918—1967 |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0850432 |
Юры Віктаравіч Тарыч, сапраўднае прозьвішча — Аляксееў (24 студзеня 1885, Полацак — 21 лютага 1967, Масква) — беларускі і савецкі кінарэжысэр і сцэнарыст.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навучаўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэту ў 1903—1905. За ўдзел у рэвалюцыйных хваляваньнях у Варшаве ў 1905 сасланы ў Табольскую губэрню. З 1907 працаваў акторам у Табольску, пасьля ў Чыце, Ліпецку, Тамбове, Вільні. З 1918 — у Маскве, актор і рэжысэр шэрагу тэатраў.
З 1923 у кінэматографе: спачатку кінасцэнарыст, пасьля і рэжысэр. Зь сярэдзіны 1920-х працаваў у Ленінградзе, у тым ліку на студыі «Белдзяржкіно» што месьцілася на той час тамака. Лічыцца алным з заснавальнікаў кінэматаграфіі Беларусі: у 1926 паставіў першы беларускі мастаці фільм «Лясная быль» (па аповесьці Чарота).
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у стварэньні «Боевых киносборников», у 1943—1945 узначальваў кінастудыю «Монголкино». Пазьней працаваў на кінастудыях «Союздетфильм», «Беларусьфільм», з 1954 на Маскоўскай студыі навукова-папулярных фільмаў.
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Узнагароджаны ордэнамі і мэдалямі.
Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сцэнарыст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1924 Банда батьки Кныша
- 1924 Враги
- 1925 Волки
- 1925 Первые огни
- 1926 Крылья холопа
- 1926 Булат-Батыр
- 1926 Лясная быль
- 1928 Свои и чужие
- 1928 Хабу
- 1929 До завтра
- 1930 Ненависть (іншая назва — «Чёрная кровь»)
- 1938 Одиннадцатое июля
Рэжысэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1925 Морока
- 1925 Первые огни
- 1926 Крылья холопа
- 1926 Лясная быль
- 1928 Свои и чужие
- 1928 Капитанская дочка
- 1929 До завтра
- 1930 Ненависть (іншая назва — «Чёрная кровь»)
- 1932 Беглецы
- 1935 Путь корабля
- 1938 Одиннадцатое июля
- 1940 Небеса
- 1942 Белорусские новеллы
- 1942 Убийцы выходят на дорогу
- 1945 Степные витязи
Ушанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Полацку ўсталяваны бюст Тарыча на пляцоўцы каля кінавідэацэнтру «Радзіма»[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Памятник Юрию Таричу(рас.)