Перайсьці да зьместу

Данбас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Данбас
прамысловы рэгіён, рэгіён Украіны, спрэчная тэрыторыя, рэгіён, гістарычная вобласьць
ІмяДонеччина, Донбасс Рэдагаваць
Названа ў гонарСеверскі Данец, Данецкі каменнавугальны басэйн Рэдагаваць
Тэкст дэвізуДонбасс порожняк не гонит Рэдагаваць
КраінаУкраіна Рэдагаваць
Адміністрацыйная адзінкаУкраіна, Расея Рэдагаваць
Знаходзіцца ў межах сучаснай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкіУкраіна, Расея Рэдагаваць
Цяперашняе месцазнаходжаньнеДанецкі краж Рэдагаваць
Геаграфічныя каардынаты48°0′0″N 37°48′0″E Рэдагаваць
Адміністрацыйныя адзінкіДанецкая вобласьць, Луганская вобласьць Рэдагаваць
Катэгорыя мапаўКатэгорыя:Мапы Данбасу Рэдагаваць
Map

Данба́с (скарачэньне ад „Данецкі басэйн“; па-расейску: Донбасс, па-ўкраінску: Донбас) — гісторыка-геаграфічная вобласьць у межах Данецкага вугальнага басэйну з значнымі запасамі карысных выкапняў (найперш — вугалю). Уключае значныя часткі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, а таксама заходнюю частку Растоўскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі[1][2]. Буйны цэнтар вугальнай прамысловасьці, чорнай і каляровай мэталюргіі Ўкраіны. Самы ўрбанізаваны рэгіён Украіны і адзін з найбольш урбанізаваных у сьвеце (мескае і местачковае насельніцтва складае да 90% жыхароў).

Данбас разьмешчаны на ўсходзе Ўкраіны і адміністрацыйна ахоплівае часткі Данецкай і Луганскай абласьцей, якія палягаюць у межах Данецкага вугальнага басэйну, а таксама места Марыюпаль на беразе Азоўскага мора. Часам да Данбасу таксама адносяць заходныя месты Растоўскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі (напрыклад, Таганрог або Шахты).

Аднак, паколькі дакладна вызначыць межы Данбасу складана, да ягонага складу адносяць усе тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей. Такім чынам, ягоная плошча складае каля 53,2 тыс. км².

Хаця Паўлаградзкі раён Дняпроўскай вобласьць таксама знаходзіцца ў межах Данецкага вугальнага басэйну, ён не належыць да Данбасу.

Данбас вылучаецца значнымы запасамі разнастайных карысных выкапняў, а менавіта:

Аснова эканомікі Данбасу — каменны вугаль, які здабываюць у капальнях, глыбіна якіх часьцей за ўсё складае ад 50 да 200 мэтраў, трапляюцца капальні глыбінёй да 1 км.

  1. ^ Л. М. Корецкий, А. К. Матвеев Донецкий угольный бассейн  (рас.) // Большая советская энциклопедия, 3-е издание. — 1972. — Т. 8. — С. 443—449.
  2. ^ М. В. Голицын Донецкий угольный бассейн // Динамика атмосферы — Железнодорожный узел. — М.: Большая российская энциклопедия, 2007. — С. 266. — 768 с. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.]). — ISBN 978-5-85270-339-2
  • Індустріальний Донбас в історії розвитку економіки Наддніпрянської України (друга половина XIX — початок XX ст.) / І. В. Довжук ; Східноукр. нац. ун-т ім. В Даля. — Луганськ: СНУ, 2009. — 363 с. — ISBN 978-966-590-738-1
  • Історія Донбасу / В. І. Подов, В. С. Курило. — Держ. закл. «Луган. нац. ун-т ім. Т.Шевченка», 2009. — 300 с.
  • Чумаченко М. Г. 20875 Донбас // Енциклопедія сучасної України : у 30 т. / ред. кол. І. М. Дзюба [та ін.]. — К.: НАН України, НТШ, Координаційне бюро енциклопедії сучасної України НАН України, 2008. — Т. 8 : Дл — Дя.. — 716с.:іл с. — ISBN 978-966-02-4458-0
  • Донбас у процесах українського державотворення // Україна в пошуках себе: національна ідея проблеми розвитку: зб. матеріалів експертів Всеукр. експерт. мережі. — Київ: 2007. — С. 246—258.