Уладзіслаў Сыракомля: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: eo:Władysław Syrokomla |
д злучнасьць |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
| Імя пры нараджэньні = |
| Імя пры нараджэньні = |
||
| Псэўданімы = |
| Псэўданімы = |
||
| Нарадзіўся = {{Нарадзіўся|29|9|1823}}, [[Смольгаў]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]] |
| Нарадзіўся = {{Нарадзіўся|29|9|1823|0|1}}, [[Смольгаў]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]] |
||
| Памёр = {{Памёр|15|9|1862}}, [[Вільня]] |
| Памёр = {{Памёр|15|9|1862}}, [[Вільня]] |
||
| Герб =Herb Syrokomla.PNG |
| Герб = Herb Syrokomla.PNG |
||
| Подпіс гербу =[[Сыракомля (герб)|герб «Сыракомля»]] |
| Подпіс гербу = [[Сыракомля (герб)|герб «Сыракомля»]] |
||
| Род =[[Кандратовічы]] |
| Род = [[Кандратовічы]] |
||
| Бацька =Аляксандар Каэтан Кандратовіч |
| Бацька = Аляксандар Каэтан Кандратовіч |
||
| Маці =Вікторыя з [[Златкоўскія|Златкоўскіх]] |
| Маці = Вікторыя з [[Златкоўскія|Златкоўскіх]] |
||
| Жонка =Паўліна з [[Мітрашэўскія|Мітрашэўскіх]] |
| Жонка = Паўліна з [[Мітрашэўскія|Мітрашэўскіх]] |
||
| Дзеці = |
| Дзеці = |
||
| Рэлігія =[[рыма-каталік]] |
| Рэлігія = [[рыма-каталік]] |
||
| Грамадзянства = |
| Грамадзянства = |
||
| Род дзейнасьці = [[паэт]], [[драматург]], перакладчык |
| Род дзейнасьці = [[паэт]], [[драматург]], перакладчык |
||
| Гады актыўнасьці = з [[1844]] |
| Гады актыўнасьці = з [[1844]] |
||
| Напрамак = |
| Напрамак = |
||
| Жанр = |
| Жанр = |
||
| Дэбют = верш «Паштальён» ([[1844]]) у часопісе «Athenaeum» (Вільня) |
| Дэбют = верш «Паштальён» ([[1844]]) у часопісе «[[Athenaeum]]» (Вільня) |
||
| Значныя творы = |
| Значныя творы = |
||
| Прэміі = |
| Прэміі = |
||
| Палічка = |
| Палічка = |
||
| Сайт = |
| Сайт = |
||
}} |
}} |
||
'''Уладзісла́ў Сырако́мля''' (''сапраўднае'' '''''Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч''''', {{Нарадзіўся|29|9|1823}}, [[фальварак]] [[Смольгаў]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]], цяпер [[Любанскі раён]] — {{Памёр|15|9|1862}}, [[Вільня]]) — [[палякі|польскі]] і [[беларусы|беларускі]] [[паэт]], [[драматург]], перакладчык, [[літаратурны крытык]] і краязнаўца. Мовамі ягоных твораў былі [[польская мова|польская]] і [[беларуская мова|беларуская]]. |
'''Уладзісла́ў Сырако́мля''' (''сапраўднае'' '''''Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч''''', {{Нарадзіўся|29|9|1823}}, [[фальварак]] [[Смольгаў]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]], цяпер [[Любанскі раён]] — {{Памёр|15|9|1862}}, [[Вільня]]) — [[палякі|польскі]] і [[беларусы|беларускі]] [[паэт]], [[драматург]], перакладчык, [[літаратурны крытык]] і краязнаўца. Мовамі ягоных твораў былі [[польская мова|польская]] і [[беларуская мова|беларуская]]. |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Прадстаўнік шляхецкага роду Кандратовічаў гербу «[[Сыракомля (герб)|Сыракомля]]», назву якога потым узяў за псэўданім. Сын [[Аляксандар Каятан Кандратовіч|Аляксандра Каятана]] і Вікторыі з [[Златкоўскія|Златкоўскіх]]. Бацькі былі арандатарамі і часта |
Прадстаўнік шляхецкага роду Кандратовічаў гербу «[[Сыракомля (герб)|Сыракомля]]», назву якога потым узяў за псэўданім. Сын [[Аляксандар Каятан Кандратовіч|Аляксандра Каятана]] і Вікторыі з [[Златкоўскія|Златкоўскіх]]. Бацькі былі арандатарамі і часта зьмянялі месца жыхарства. |
||
[[Файл:Kandratovič Manor in Smolhaŭ, N. Orda.jpg|зьлева|міні|[[Смольгаў]], месца нараджэньня Л. Кандратовіча. Літаграфія з мал. [[Напалеон Орда|Н. Орды]]]] |
[[Файл:Kandratovič Manor in Smolhaŭ, N. Orda.jpg|зьлева|міні|[[Смольгаў]], месца нараджэньня Л. Кандратовіча. Літаграфія з мал. [[Напалеон Орда|Н. Орды]]]] |
||
Радок 114: | Радок 114: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сыракомля, Уладыслаў}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сыракомля, Уладыслаў}} |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 29 верасьня]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1823 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Любанскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Любанскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія краязнаўцы]] |
[[Катэгорыя:Беларускія краязнаўцы]] |
||
Радок 125: | Радок 123: | ||
[[Катэгорыя:Польскія перакладчыкі]] |
[[Катэгорыя:Польскія перакладчыкі]] |
||
[[Катэгорыя:Польскія публіцысты]] |
[[Катэгорыя:Польскія публіцысты]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі 15 верасьня]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1862 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільні]] |
||
Вэрсія ад 00:34, 28 лютага 2012
Уладзіслаў Сыракомля | |
Ludwik Kondratowicz | |
Людвік Кандратовіч. Абдон Корзан, 1860 | |
герб «Сыракомля» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 17 (29) верасьня 1823[1][2] |
Памёр | 3 (15) верасьня 1862[1] (38 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Кандратовічы |
Бацькі | Аляксандар Каэтан Кандратовіч Вікторыя з Златкоўскіх |
Жонка | Паўліна з Мітрашэўскіх |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург, перакладчык |
Гады творчасьці | з 1844 |
Мова | польская мова[7], нямецкая, беларуская мова і лацінская мова[8] |
Дэбют | верш «Паштальён» (1844) у часопісе «Athenaeum» (Вільня) |
Подпіс | |
http://www.rv-blr.com/biography/view/712 |
Уладзісла́ў Сырако́мля (сапраўднае Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч, 29 верасьня 1823, фальварак Смольгаў Бабруйскага павету, цяпер Любанскі раён — 15 верасьня 1862, Вільня) — польскі і беларускі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнаўца. Мовамі ягоных твораў былі польская і беларуская.
Творчасьць Уладзіслава Сыракомлі прыкметна паўплывала на фармаваньне беларускай літаратуры новага часу[9].
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Кандратовічаў гербу «Сыракомля», назву якога потым узяў за псэўданім. Сын Аляксандра Каятана і Вікторыі з Златкоўскіх. Бацькі былі арандатарамі і часта зьмянялі месца жыхарства.
У 1833 распачаў навучаньне ў павятовай школе пры дамініканскім кляштары ў Нясьвіжы, якую расейскія ўлады зачынілі ў 1835. Давучваўся ў дамініканскай школе ў Наваградку (1836—1837). У 1840 уладкаваўся на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі.
Пасьля жаніцьбы з Паўлінай Мітрашэўскай ў 1844 пераехаў у фальварак Залучча (цяпер Стаўпецкі раён). Многа працаваў творча. У верасьні 1852 пераехаў у Вільню, бліжэй да выдавецтваў. У красавіку 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вільні.
У 1856—1858 неаднаразова выязджаў у Варшаву і Познань (Прускае каралеўства). Пасьля гэтых паездак расейскія ўлады ўсталявалі за Л. Кандратовічам сакрэтны нагляд. У красавіку 1861 выступіў на патрыятычнай маніфэстацыі ў Коўне зь вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху яго арыштавалі і зьняволілі ў віленскай вязьніцы. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у часе сьледзтва. Пахавалі паэта на віленскіх могілках Росы ў Вільні.
У Барэйкаўшчыне працуе музэй-бібліятэка Ўладзіслава Сыракомлі, ягонае імя носяць вуліцы ў Менску і Нясьвіжы. У Варшаве у гонар паэта названыя адразу дзьве вуліцы: вуліца Людвіка Кандратовіча і вуліца Уладзіслава Сыракомлі.
Літаратурная дзейнасьць
Зьвяртаўся да гісторыі краю, вераваньняў, звычаяў, вуснай паэзіі беларускага народу, паэтызаваў гераічнае мінулае продкаў. Дэбютаваў вершам «Паштальён» (1844), паводле пачутай у Міры гісторыі («народнай гутаркі»). Пераклад «Паштальёна» на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым зрабіўся папулярнай у Расеі народнай песьняй «Когда я на почте служил ямщиком…».
Як добры знаўца фальклёру, вуснай паэзіі беларусаў раскрыўся ў «Кароткім дасьледаваньні мовы і характару паэзіі русінаў Менскай правінцыі» (1856). Вывучэньню Беларусі прысьвяціў гістарычна-краязнаўчыя працы «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Менск: беглы агляд сучаснага стану Менску» (1857), «Нёман ад вытокаў да вусьця» (1861) і інш.
Падтрымліваў цесны зьвязак зь менскім літаратурным асяродзьдзем. За антыцарскія вершы быў арыштаваны. Пісаў па-польску, зь беларускамоўных твораў захаваліся толькі два — верш «Добрыя весьці» (1848, 1861) і лірычная мініятура «Ужо птушкі пяюць усюды».
Зьяўляецца аўтарам некалькіх п’есаў, якія ставіліся віленскім тэатрам. З драматычных твораў У. Сыракомлі найбольшай папулярнасьцю карысталася п’еса «Kasper Kaliński».
Перакладаў на польскую мову творы разнастайных расейскіх, францускіх, украінскіх, нямецкіх і лацінскіх паэтаў. Сярод найбольш значных працаў — пераклады твораў Гётэ, Гайнэ, Лермантава, Шаўчэнкі, Някрасава, Бэранжэ і іншых. Творы У. Сыракомлі лічацца аднымі з найлепшых перакладаў паэзіі ў гісторыі польскай мовы.
Зьяўляецца аўтарам двухтомнай «Гісторыі літаратуры ў Польшчы» (1851—1852) і іншых твораў.
Асноўныя творы
- Przekłady poetów polsko-łacińskich epoki zygmuntowskiej
- Gawędy i rymy ulotne (1853)
- Urodzony Jan Dęboróg
- Poezje ostatniej godziny
- Wyzwolenie włościan
- Margier. Poemat z dziejów Litwy (1855)
- Margier Konstantego Gorskiego
- Wielki Czwartek (1856)
- Janko Cmentarnik (1857)
- Kasper Kaliński (1858)
- Chatka w lesie (1855—1856)
- Hrabia na Wątorach (1856)
- Możnowładcy i sierota (1859)
- Wiejscy politycy (1858)
- Wojnarowski
- Podróż swojaka po swojszczyźnie
- Dzieje literatury w Polsce
Галерэя
Бібліяграфія
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Беларускі пераклад:
- Выбр. тв. Мн., 1966;
- Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. Мн., 1992;
- Мінск. Мн., 1992;
- Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993.
Крыніца
- ^ а б в Быков П. В. Сырокомля, Владислав (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXII. — С. 210—212.
- ^ Кондратович, Людвиг-Владислав (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1903. — Т. 9. — С. 99—101.
- ^ а б Ludwik Kondratowicz. // (нявызначаны загаловак) — Т. I. — С. 407—411.
- ^ інтэрнэт-энцыкляпэдыя
- ^ Сырокомля Владислав // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kondratowicz-ludwik-wladyslaw/
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Kondratowicz, Ludwik // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Уладзімір Маркель. Сыракомля Уладзіслаў // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 459.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6-ці тамах / АН Беларусі, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы; рэд. А. І. Мальдзіса.Т. 5: Пестрак — Сяўрук. — Мн.: БелЭн, 1995. — 480 с. — ISBN 5-85700-060-2. — ISBN 5-85700-168-4.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Уладзіслаў Сыракомля // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Цвірка К. Слова пра Сыракомлю. — Мн., 1975
- Мархель У. Лірнік вясковы. — Мн., 1983
Вонкавыя спасылкі
Уладзіслаў Сыракомля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Ludwik Kondratowicz — некаторыя творы У. Сыракомлі
- Нарадзіліся 29 верасьня
- Нарадзіліся ў 1823 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 15 верасьня
- Памерлі ў 1862 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на могілках Росы
- Нарадзіліся ў Любанскім раёне
- Беларускія краязнаўцы
- Беларускія паэты і паэткі
- Польскія драматургі
- Польскія краязнаўцы
- Польскія крытыкі
- Польскія паэты
- Польскія перакладчыкі
- Польскія публіцысты