Смольгава
| Смольгава лац. Smolhava | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Любанскі |
| Сельсавет | Юшкавіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°50′24″ пн. ш. 27°48′47″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 414 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1794 |
| Паштовы індэкс | 223839 |
| СААТА | 6234843031 |
| Нумарны знак | 5 |
| Смольгава на мапе Беларусі ± Смольгава | |
Смо́льгава[1] (таксама Смо́льгаў[1]) — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Случы і Арэсы. Цэнтар Юшкавіцкага сельсавету Любанскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Любані.
Смольгаў — даўні фальварак гістарычнай Случчыны, месца нараджэньня паэта Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі), які зьвяртаўся да яго ў самым пачатку паэмы «Ян з роду Дубарог» — «О Радзіма Літва, о Айчына сьвятая» (падобна таму, як зьвяртаўся да роднай Наваградчыны Адам Міцкевіч у пралогу да паэмы «Пан Тадэвуш» — «О Літва, айчына мая!…»)[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ўпамінаецца ў 1582 годзе, у складзе Слуцкага княства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Смольгава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні[3].
У 1832 годзе ў Смольгаве нарадзіўся беларуска-польскі паэт Уладзіслаў Сыракомля. У гэты час населены пункт фактычна складаўся з некалькіх частак: у сярэдзіне разьмяшчалася вёска Смольгава, у якой жылі сяляне; з абодвух яе бакоў, усходняга і заходняга, месьціліся паселішча чыншавай шляхты — засьценкі — Смольгаў Вялікі і Смальгавок адпаведна; на ўскраінах — усходняй і заходняй — месьціліся два фальваркі, якія зваліся таксама Смольгаў Вялікі і Смальгавок[4].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смольгава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
19 чэрвеня 2009 году цэнтар Юшкавіцкага сельсавету перанесьлі зь вёскі Юшкавічаў у Смольгава[5].
- Старая графіка Смольгава
- Н. Орда, 1864—1876 гг.
- Н. Орда, 1877 г.
- 1882 г.
- 1884 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 506 чалавек
- 2010 год — 414 чалавек
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 274.
- ↑ Некрашэвіч-Кароткая Ж. Ідэнтыфікацыйныя дыспазіцыі ў старажытных наратывах як гетэрагеннае культурнае ядро: беларускі гісторыка-літаратурны дыскурс // Філалагічныя штудыі = Studia philologica, 2020. С. 74—75.
- ↑ Jelski A. Smolgów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 904.
- ↑ Міхалоўская С. У. Смольгаў: загадкі знаёмых малюнкаў, Памяць. Любанскі раён, 2012 г.
- ↑ «О переносе административно-территориального центра Юшковичского сельсовета». Решение Любанского районного Совета депутатов от 19 июня 2009 г. № 128(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 мая 2007 г. №578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»(недаступная спасылка)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.