Могілкі Росы
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Могілкі Росы — нэкропаль у Вільні. Пахаваньні праводзіліся з 1801 па 1967 гады. Цяпер пахаваньні праводзяцца толькі ў выключных выпадках. На могілках разьмешчаныя таксама ваенныя пахаваньні польскіх салдатаў, што загінулі падчас Першай і Другой сусьветнай вайны.
Славутыя асобы, пахаваныя на Могілках Росы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Іван Луцкевіч (1881—1919), гісторык, археоляг, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху
- Антон Луцкевіч (1894—1942), гісторык, публіцыст, міністар замежных справаў БНР (сымбалічная магіла)
- Яўстах Тышкевіч (1814—1873), археоляг, гісторык, этнограф
- Францішак Аляхновіч (1883—1944), драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст (сымбалічная магіла)
- Уладзіслаў Талочка (1887—1942), рэлігійны і культурны дзяяч
- Ядвігін Ш. (сапр. — Антон Іванавіч Лявіцкі) (1869—1922), беларускі празаік, драматург і публіцыст, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы
- Казімер Сваяк (сапр. Канстанцін Стаповіч) (1890—1926), паэт, рэлігійны дзяяч
- Альбін Стаповіч (1895—1934), публіцыст, музыка
- Адам Вайткевіч (1796—1869), біскуп Менскай архідыяцэзіі
- Лявон Вітан-Дубейкаўскі (1869—1940), галоўны ўрадавы архітэктар БНР
- Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (пс. Стары Улас) (1865-1939), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру
- Аляксандар Аскерка (1830—1911), грамадзкі дзяяч, публіцыст, выдавец; у час Паўстаньня 1863—1864 гадоў — начальнік Вільні
- Павел Пякарскі (1889—1954), рэлігійны дзяяч
- Уладзіслаў Паўлюкоўскі (1895—1955), паэт, этнограф
- Уладзіслаў Сыракомля (1823—1862), паэт, перакладчык
- Чэслаў Янкоўскі (1857—1929), паэт
- Юліюш Клос (1881—1933), архітэктар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту
- Іяхім Лялевель (1786—1861), гісторык, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, удзельнік паўстаньня 1831 году
- Адам Пілсудзкі (1869—1935), брат маршалка Польшчы Юзэфа Пілсудзкага, віцэ-прэзыдэнт Вільні, сэнатар Другой Рэчы Паспалітай
- Эўзэбіюш Славацкі (1773—1814), паэт, перакладчык, бацька Юльюша Славацкага
- Францішак Смуглевіч (1745—1807), мастак, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту
- Браніслаў Урублеўскі (1888—1941), юрыст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Могілкі Росы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў