Пуцілкавічы
Выгляд
| Пуцілкавічы | |
| Краіна: | Беларусь |
| Насельніцтва: | |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2158 |
| Паштовы індэкс: | 210751 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°56′17″ пн. ш. 28°23′2″ у. д. / 54.93806° пн. ш. 28.38389° у. д.Каардынаты: 54°56′17″ пн. ш. 28°23′2″ у. д. / 54.93806° пн. ш. 28.38389° у. д. |
Пуцілкавічы на мапе Беларусі Пуцілкавічы | |
Пуці́лкавічы — вёска ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікадолецкага сельсавету.
Упершыню згадваецца ў прыгаворы суда князя ВКЛ Аляксандра паміж архіяпіскапам полацкім Лукой та войтамі і бургамістрам гораду Полацку за 1499 год[2]. Асновай спрэчкі была прыналежнасьць сёл Дольцы, Пукілкавічы і Весьніцак. Сёлы былі нададзеныя ў валоданьне Сафійскаму сабору, што было апратэставана Лукой, але безвынікова.
У другой палове XIX ст. — пачатку XX ст. сяло Пуцілкавічы адносілася да праваслаўнага прыходу імя сьвятога Мікалая ў Малых Дольцах.
У вёсцы нарадзіўся беларускі паэт Пятрусь Броўка. Зараз у вёсцы знаходзіцца прысьвечаны яму музэй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/viciebskaja.htm
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Том 2.