Кальварыйскія могілкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
могілкі
Кальварыйскія могілкі
Брама Кальварыйскіх могілак
Брама Кальварыйскіх могілак
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′28.72″ пн. ш. 27°30′15.34″ у. д. / 53.9079778° пн. ш. 27.5042611° у. д. / 53.9079778; 27.5042611Каардынаты: 53°54′28.72″ пн. ш. 27°30′15.34″ у. д. / 53.9079778° пн. ш. 27.5042611° у. д. / 53.9079778; 27.5042611
Першае згадваньне кан. XVIII стагодзьдзя
Дата заснаваньня 1808
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Кальварыйскія могілкі на мапе Беларусі
Кальварыйскія могілкі
Кальварыйскія могілкі
Кальварыйскія могілкі
Кальварыйскія могілкі на Вікісховішчы

Кальвары́йскія мо́гілкі — могілкі ў Менску, самыя старыя з захаваных у горадзе. Налічваюць больш за 30 000 пахаваньняў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Могілкі ўзьніклі ў XVIII ст. Спачатку тут хавалі больш багатых, потым усіх гараджанаў.

У часе сталінскіх рэспрэсіяў тут адбываліся адзіночныя расстрэлы, трупы закапвалі ў існуючыя магілы, ці паміж іх[1].

У 1990 годзе рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту комплекс усіх збудаваньняў разам з пахаваньнямі ўключаны ў дзяржаўны сьпіс помнікаў горадабудаўніцтва й архітэктуры Менску. У 2001 годзе Кальварыйскія могілкі атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі як аб’ект міжнароднага значэньня.

З 1967 году для пахаваньняў закрытыя. Аднак паводле заканадаўства пры наяўнасьці неабходных санітарна-тэхнічных умоваў магчымае пахаваньне побач з раней памерлымі блізкімі сваякамі й шлюбнікамі. З 1990-х гадоў на могілках адбываюцца камэрцыйныя захаваньні[2], пры гэтым часам зносяцца старыя магілы.

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Менск)

У цэнтры могілак разьмешчаны Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. Пабудаваны ў 1839 годзе з бутавага каменю на месцы драўлянага касьцёлу, разабранага ў 1830 годзе. У 1899 годзе адрамантаваны. У 1930-я гады закрыты. Да 1984 году выкарыстоўваўся пад мастацкія майстэрні. Пасьля рамонту вернуты вернікам. Касьцёл — помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Аднанефавы храм, накрыты двухсхільным дахам. Над нартэксам узвышаецца масіўная квадратная ў пляне вежа. Інтэр’ер быў упрыгожаны абразамі мастака Яна Дамеля (каля 1840 году). Пад усім будынкам скляпеністая крыпта, у якой пахаваныя мастак Ян Дамель і біскуп Матэвуш Ліпскі.

Брама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арматура брамы з труной
Арматура брамы з урнай

Вароты Кальварыйскіх могілак, узьведзеныя ў першай палове XIX ст., зьяўляюцца ўзорам брамы ў стылі клясыцызму. Брама пабудаваная ў 1830 годзе на сродкі Юрыя Кабылінскага ў гонар сваёй памерлай жонкі.

Гэта манумэнтальны сьцяна з паўцыркульнымі праёмамі: вялікім, сярэднім і двума невялікімі, разьмешчанымі сымэтрычна. Плоскасьць брамы дзеліцца карнізам на два ярусы. Ніжні ярус упрыгожаны рустам, верхні — ляпной геральдыкай. Вянчае браму магутны карніз, які надае кампазыцыі пэўную статычнасьць.

Сярод пахаваных на могілках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старыя магілы

На могілках знаходзяцца пахаваньні:

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У пошуках праўды аб Трасцянцы. Ігар Кузьняцоў // Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі / пад. рэд. Анны Камінскі. — 2011. — С. 21. — 278 с.
  2. ^ Кальварыйскія могілкі

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  711Д000049

Кальварыйскія могілкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў