Перайсьці да зьместу

Чужая бацькаўшчына (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чужая бацькаўшчына
Жанр драма
Рэжысэр Валер Рыбараў
Сцэнарыст Аляксандар Лапшын
У ролях Уладзімер Гасьцюхін
Віктар Гогалеў
Стэфанія Станюта
Антаніна Бендава
Вольга Бяляўская
Стасіс Пэтранайціс
Натальля Бражнікава
Андрэй Дружкін
Уладзімер Палякоў
Кампазытар Пётар Альхімовіч
Апэратар Фэлікс Кучар
Мастак Аляксандр Леапольдавіч Верашчагін[d]
Вытворчасьць Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусьфільм
Дата выхаду 1982
Працягласьць 91 хвіліна
Краіна Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
Мова беларуская
польская
Старонка на IMDb

«Чужа́я ба́цькаўшчына» — драма 1982 году пра даваеннае жыцьцё і лёс беларускіх сялянаў. Фільм зьняты паводле раманаў пісьменьніка Вячаслава Адамчыка «Чужая бацькаўшчына» і «Год нулявы».

Фільм расказвае пра жыцьцё заходнебеларускіх сялянаў 1938 году. Маладая сялянка цяжарная і дзеля шчасьця з каханым чалавекам хоча за любую цану атрымаць сабе жытло і гаспадарку. Уздымаецца праблема беларускага нацыянальнага жыцьця ў гады Другой Рэчы Паспалітай.