Язэп Фарботка
Язэп Фарботка лац. Jazep Farbotka | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Юзюк Фарботка |
Нарадзіўся | 5 верасьня 1893 м. Налібакі, Менскі павет, Расейская імпэрыя |
Памёр | 8 чэрвеня 1956 (62 гады) Лодзь, Польская Народная Рэспубліка |
Пахаваны | |
Сужэнец | Уладзіслава Паўловіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, перакладнік, паэт |
Кірунак | паэзія |
Мова | беларуская |
[[::be:s:Язэп Фарботка|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
Язэ́п Аўгусьці́навіч Фарбо́тка (5 верасьня 1893, м. Налібакі, Менскі павет, Расейская імпэрыя — 8 чэрвеня 1956, Лодзь) — беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, літаратуразнавец, перакладчык, фатограф, навуковец.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя вершы надрукаваў у «Нашай Ніве» ў 1912 годзе — «Зацьменьне» і «Зруйнаваў». Пераклаў ўрывак «Пана Тадэвуша» на беларускую мову.
У 1914 годзе скончыў клясычную гімназію ў Менску, навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце ў Кіеўскім унівэрсытэце да 1918. У 1916 удзельнічаў у працы клюбу «Беларуская хатка». Далучыўся да беларускага палітычнага і культурнага руху ва Ўкраіне і ў Менску ў пэрыяд 1918—1920. У 1919 працаваў акторам у «Беларускім савецкім тэатры». Супрацоўнік літаратурна-асьветніцкага аддзелу Наркампроса Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 — адміністратар Беларускага тэатру ў Менску[1].
З 1920 па 1924 студыяваў у Віленскім унівэрсытэце, пасьля працаваў там выкладчыкам заалёгіі. У 1932 абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
У 1922 пра Фарботку згадвае Карскі ў трэцім томе «Беларусаў».
Займаўся мастацкай фатаграфіяй, быў чальцом «Віленскага фотаклюбу» Яна Булгака. Працаваў таксама ў Ваяводзкай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленьні. Пасьля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. У канцы 1945 пасяліўся ў Лодзі.
Быў жанаты на Ўладзі (Уладзіславе) — дачцэ Альбэрта Паўловіча.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ N. Беларускі тэатр. // Беларускае жыцьцё : ілюстраваная часопісь. — 1920, 19 студня. — № 1 (23). — С. 5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Сяргей Крапівін «ЯЗЭП ФАРБОТКА — ПОЭТ ИЗ ПЛЕЯДЫ „НАШАЙ НІВЫ“» // «Экспресс-Новости», 16 траўня 2008