Мікола Гіль
Мікола Гіль | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мікалай Сымонавіч Гілевіч |
Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1936 (88 гадоў) в. Слабада, Лагойскі раён Менскай вобласьці |
Памёр | 14 сакавіка 2022 |
Пахаваны | |
Бацькі | Сымон Гілевіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, перакладнік |
Жанр | дзіцячая літаратура[d], біяграфія і лірычная проза[d] |
Мова | беларуская мова |
Дэбют | 1962, «Літаратура і мастацтва» |
Творы на сайце Knihi.com |
Міко́ла Гіль (сапр. Мікалай Сымонавіч Гілевіч; нарадзіўся 15 кастрычніка[1][2][3], паводле іншых зьвестак — 15 чэрвеня[4][5] 1936, в. Слабада Лагойскага раёну Менскай вобласьці - 14 сакавіка 2022[6]) — беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладнік. Брат Ніла Гілевіча[7], бацька Міколы Віча (Мікалая Мікалаевіча Гілевіча)[8].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1959).
Працаваў на Менскай студыі тэлебачаньня, у рэдакцыі бюлетэня «Родная прырода», часопісах «Маладосьць», «Мастацтва»; загаднікам аддзелу, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара, галоўным рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва». Ягонае заступніцтва падчас знаходжаньня на пасадзе намесьніка галоўнага рэдактара дапамагло надрукаваць у «ЛіМе» артыкул Зянона Пазьняка «Курапаты — дарога сьмерці» (гал. рэдактар Анатоль Вярцінскі ў гэты час знаходзіўся ў камандзіроўцы)[9].
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1975 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як журналіст пачаў актыўна выступаць з 1957 г.
Першы твор надрукаваны ў 1962 г. ў «ЛіМе».
Перакладаў на беларускую мову творы летувіскіх, вугорскіх і швэдзкіх пісьменьнікаў. Пераклаў таксама творы Сьвятланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча» (1991)[10], «Цынкавыя хлопчыкі» (1991)[11], «Зачараваныя смерцю» і «Чарнобыльская малітва»[12].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Ранішнія сны» (апавяданьні, 1973)
- «На лясной вуліцы» (1975)
- «Тацянін чэрвень» (аповесьці, 1978)
- «Самы галоўны чалавек» (1980)
- «Пуд жыта» (апавяданьні і аповесьці, 1982)
- «Ёсць на зямлі крыніца…» (аповесьць у апавяданьнях пра лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Сав. Саюзу П. І. Клімука, 1983)
- «Тэлеграма з Кавалевіч» (аповесьць, 1984)
- «Пасеянае — узыдзе» (нарысы, 1985)
- «Утренние сны» (аповесьці і апавяданьні, 1985)[13]
- «Камандзіроўка ў Вішанькі» (апавяданьні, аповесьці, 1987)
- «Кім і Валерыя» (аповесьці і апавяданьні, 1988)
- «Бралася на дзень» (апавяданьні, 1993)
- «У времени в плену: Страницы жизни Геннадия Карпенко» (2001)[13]
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сёння 75-гадовы юбілей адзначае пісьменнік і журналіст Мікола Гіль // «Звязда». — 15 кастрычніка 2011. — № 197 (27061). — С. 7.
- ^ Віктар Гардзей. Багаты плён пісьменніка, рэдактара, перакладчыка // Літаратура і мастацтва.
- ^ Яўген Рагін, Юрый Іваноў. «Малайчына!» // «Культура». — 15—21 кастрычніка 2011. — № 42 (1013).
- ^ Гіль Мікола. Электронная энцыкляпэдыя «Slounik.org». Праверана 2 лістапада 2011 г.
- ^ Прэсавая служба СБП. Віншуем Міколу Гіля з 75-годдзем!. Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Праверана 2 лістапада 2011 г.
- ^ Памёр пісьменнік Мікола Гіль — брат паэта Ніла Гілевіча, Наша Ніва, 14-03-2022
- ^ У Ніла Гілевіча мікраінсульт Грамадзтва. «Наша Ніва» (13 сакавіка 2008). Праверана 12 сьнежня 2010 г.
- ^ Кола Міколаў (2010) Вечарыны. Паэтычны тэатар Арт.С. Праверана 12 сьнежня 2010 г.
- ^ Зянон Пазьняк (29 кастрычніка 1999) Курапаты. Дзесяць гадоў пасьля. Беларуская Салідарнасьць. Праверана 2 лістапада 2011 г.
- ^ Алексіевіч, С. У вайны не жаночае аблічча / перакл. з рас. Мікола Гіль. — Менск: Мастацкая літаратура, 1991. — 270 с. — 23 600 ас. — ISBN 5-340-00629-8
- ^ Алексіевіч, С. Цынкавыя хлопчыкі / перакл. з рас. Мікола Гіль. — Менск: Беларусь, 1991. — 175 с. — 15 000 ас. — ISBN 5-338-00848-3
- ^ Мікола Гіль «Беларуская палічка» Праверана 2 лістапада 2011 г.
- ^ а б Каталог ЦНБ НАН Беларуси (рас.) Праверана 2 лістапада 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Савік Л. С. Гілевіч Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Яўген Рагін, Юрый Іваноў. «Малайчына!» // «Культура». — 15—21 кастрычніка 2011. — № 42 (1013).