Перайсьці да зьместу

Слабада (Гайненскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слабада
трансьліт. Slabada
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Гайненскі
Насельніцтва: 85 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223127
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°16′24″ пн. ш. 27°42′34″ у. д. / 54.27333° пн. ш. 27.70944° у. д. / 54.27333; 27.70944Каардынаты: 54°16′24″ пн. ш. 27°42′34″ у. д. / 54.27333° пн. ш. 27.70944° у. д. / 54.27333; 27.70944
Слабада на мапе Беларусі ±
Слабада
Слабада
Слабада
Слабада
Слабада
Слабада

Слабада́[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Гайненскага сельсавету. Разьмешчана за 14 км на паўночны захад ад Лагойску, 53 км ад Менску, 44 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі МенскОрша.

У пачатку XIX стагодзьдзя ў складзе маёнтку Мураваны Двор, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні, уласнасьць памешчыкаў Няплюевых. Паводле рэвізіі 1811 году, 72 душы мужчынскага полу, належала стацкаму саветніку І. Няплюеву. З 1838 года ўласнасьць памешчыка С. Смаляка і яго жонкі Кацярыны. У 1846 годзе 124 сялянскія душы, у Айнаравіцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1866 годзе ў вёсцы адкрыта школа. У 1870 годзе 79 душ мужчынскага полу, уласнасьць памешчыцы К. Смаляк. У 1877 годзе Міністэрствам асьветы адкрыта штатная школа, для яе ўзьведзены ўласны будынак.

У 1886 годзе цэнтар Гайна-Слабодзкай воласьці, царкоўна-прыходская школа, бровар, вадзяны млын, за 1 вярсту маёнтак Мураваны Двор. Меліся вадзяны млын, карчма, народнае вучылішча.

У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, піцейны дом, цэнтар воласьці. У 1905 годзе 19 гаспадарак, якія валодалі 396 дзесяцінамі зямлі, уваходзілі ў Тайна-Слабодзкую сельскую грамаду. У 1909 годзе пабудавана драўляная капліца. Была прыпісана да Усьпенскай царквы ў в. Гайна.

На базе дарэвалюцыйнай школы ў 1917 годзе створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з 7 вёсак. З лютага да сьнежня 1918 году вёска захопленая войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з жніўня 1919 году да ліпеня 1920 году — польскімі войскамі.

З 1919 году ў БССР. У 1924 годзе ў школе вучыўся 61 слабодзкі вучань. З 20 жніўня 1924 года цэнтар Слабадзкога сельсавету Лагойскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году). З 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У вёсцы створаны калгас «Іскра».

У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска акупаваная нямецка-фашыскімі захопнікамі, якія спалілі 1 двор, загубілі 4 жыхароў, 2 вывезьлі ў Нямеччыну. 18 вяскоўцаў загінулі на фронце, 8 — у партызанскай барацьбе.

  • 1800 — 20 двароў, 145 жыхароў
  • 1886 — 21 двор, 170 жыхароў
  • 1897 — 44 двары, 309 жыхароў
  • 1909 — 52 двары, 327 жыхароў
  • 1917 — 75 двароў, 391 жыхар
  • 1941 — 60 двароў, 273 жыхары
  • 1969 — 63 двары, 190 жыхароў
  • 2003 — 38 гаспадарак, 88 жыхароў
  • 2009 год — 83 чалавек[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі