Людвіг ван Бэтговэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Людвіг ван Бэтговэн
Ludwig van Beethoven
Beethoven 2.jpg
Дата нараджэньня мерк. 16 сьнежня 1770(1770-12-16)[1][2][3][4][5][6]
Месца нараджэньня Бон (Нямеччына)
Дата сьмерці 26 сакавіка 1827(1827-03-26)[7][8][1][9][2][3][10][4][11][12][6][13][13][14][15][16][17][18][19] (56 гадоў)
Месца сьмерці Вена
Гады творчасьці 17821827
Краіна Сьвятая Рымская імпэрыя, Аўстрыйская імпэрыя
Прафэсіі кампазытар, піяніст
Інструмэнты фартэпіяна
Жанры клясычная музыка, сымфонія, твор для струннага квартэту, саната для фартэпіяна, саната для скрыпкі, струннае трыё і опэра

Лю́двіг ван Бэтго́вэн (па-нямецку: Ludwig van Beethoven; хрышчоны 17 сьнежня 1770, Бон, Сьвятая Рымская імпэрыя — 26 сакавіка 1827, Вена, Аўстрыйская імпэрыя) — нямецкі кампазытар і слынны піяніст. Ягоная творчасьць прыпала на пэрыяд пераходу ад клясыцызму да рамантызму ў клясычнай музыцы Захаду, па сёньняшні дзень ён застаецца адным з самых вядомых і ўплывовых кампазытараў.

Бэтговэн раскрыў свае музычныя таленты яшчэ ў раньнім узросьце. Людвіг навучаўся ў свайго бацькі Ёгана ван Бэтговэна і кампазытара Крыстыяна Готлёба Нээфэ. Ва ўзросьце 21 году Бэтговэн пераехаў у Вену, дзе навучаўся ў Ёзэфа Гайдна і набыў рэпутацыю піяніста-віртуоза. Пасьля жыў у Вене да сваёй сьмерці. У апошнія гады 1820-х ягоны слых пачаў пагаршацца, і ў апошняе дзесяцігодзьдзе свайго жыцьця ён быў амаль цалкам глухім. У 1811 годзе ён адмовіўся ад выступаў у грамадзкіх месцах, але працягваў складаць кампазыцыі. Многія зь ягоных самых шанаваных працаў прыпадаюць на апошнія 15 гадоў ягонага жыцьця.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і флямандзкага паходжаньня ў Боне. Зь сямі дзяцей выжылі толькі трое, сярод якіх быў Людвіг і два ягоныя малодшыя браты. Ён быў другім дзіцём у сям’і. Дзед Бэтговэна быў кіраўніком бонскай капэлы, бацька — прыдворным сьпеваком. Бэтговэн рана навучыўся іграць на клявэсыне, аргане, скрыпцы, альце, і на флейце. З 1781 году заняткамі Бэтговэна кіраваў кампазытар, арганіст і выдатны эстэтык Крыстыян Готлёб Нээфэ, які пазнаёміў яго з творамі Гэндэля. Ён жа дапамог свайму вучню апублікаваць першае сачыненьне — варыяцыі для клявішных інструмэнтаў. У 1787 годзе Бэтговэн упершыню завітаў у Вену. Ён зьбіраўся вучыцца ў Моцарта. Дакладна не вядома, ці сустрэліся тады клясыкі. Рэзкае пагаршэньне здароўя маці прымусіла яго тэрмінова вярнуцца ў Бон, пасьля ўсяго каля двух тыдняў у Вене. 17 ліпеня таго ж году яна памерла ад сухотаў.

Бацька Бэтговэна трапіў у залежнасьць ад алькаголю, і Людвігу прыйшлося апекаваць сваіх малодшых братоў. Хутка Бэтговэн стаў канцэртмайстрам прыдворнага тэатру і памагатым арганіста капэлы. У 1789 годзе ён слухаў лекцыі па філязофіі ў Бонскім унівэрсытэце. У 1792 годзе пераехаў у Вену, дзе пэўны час вучыўся ў Ёзэфа Гайдна і паступова пачаў набываць славу віртуознага піяніста. Дадатковыя ўрокі ён браў у Антоніё Сальеры. У гэты ж час паступова пачаў пагаршацца ягоны слых. Але гэта не перашкаджала яму сачыняць шэдэўры, дырыґаваць аркестрам і выступаць самому нават пасьля таго, як ён цалкам аглух.

Паштовая марка Нямеччыны

Погляды Бэтговэна на зьявы палітычнага і сацыяльнага жыцьця адрозьніваліся ваяўнічым дэмакратызмам і свабодалюбствам. У фармаваньні рэспубліканскіх перакананьняў кампазытара велізарную ролю адыгралі рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі ў 1789 годзе і антыфэўдальны рух у Рэйнскай вобласьці. Захапленьне Бэтговэна музыкай рэвалюцыйнай Францыі пакінула значны сьлед у ягонай творчасьці.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бетховен. Мейербер. Глинка. Даргомыжский. Серов : Биографические повествования. — Челябинск: Урал LTD, 1998. — 520 с. — ISBN 5-88294-082-6
  • Махотин, С. Бетховен. — Белый город: Паламед, 2004. — 64 с. — ISBN 5-7793-0728-8
  • Morris, E. Beethoven: The Universal Composer. — New York: Atlas Books / HarperCollins, 2005. — ISBN 0-06-075974-7

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Беетговенъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1836. — Т. 5. — С. 161–162.
  2. ^ а б Бетховен, Людвиг, Բեթհովեն, Լյուդվիգ // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. IIIа. — С. 643–644.
  3. ^ а б Ludwig van Beethoven — 2010.
  4. ^ а б Internet Broadway Database — 2000.
  5. ^ Wired / N. ThompsonCondé Nast, 1993. — ISSN 1059-1028
  6. ^ а б International Music Score Library Project — 2006.
  7. ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508288 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  8. ^ data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  9. ^ v. Dommer Beethoven, Ludwig van // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1875. — Т. 2. — S. 251–268.
  10. ^ RKDartists
  11. ^ https://books.google.ca/books?id=YRc4AAAAQBAJ&pg=PT203
  12. ^ https://books.google.ca/books?id=v0597Beh43EC&pg=PA363
  13. ^ а б Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000
  14. ^ Itaú Cultural Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7
  15. ^ Discogs — 2000.
  16. ^ Babelio
  17. ^ filmportal.de — 2005.
  18. ^ KNAW Past Members
  19. ^ SG C. Ludwig van Beethoven (1770-1827), German composer. // Allergy and Asthma ProceedingsProvidence: OceanSide, 1996. — Vol. 17, Iss. 4. — P. 226–228. — ISSN 1088-5412; 1539-6304

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Людвіг ван Бэтговэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў