Перайсьці да зьместу

Сяргей Прытыцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Восіпавіч Прытыцкі
Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР
22 студзеня 1968 — 13 чэрвеня 1971
Папярэднік Васіль Казлоў
Наступнік Фёдар Сурганаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся19 студзеня (1 лютага) 1913
Памёр13 чэрвеня 1971(1971-06-13)[1] (58 гадоў)
ПартыяКПЗБ, КП(б)Б, КПСС
Адукацыя
Сужэнец Тацяна Іванаўна Прытыцкая[2]
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Чырвонага Сьцяга мэдаль «За працоўную доблесьць» ордэн Крыжа Грунвальду III клясы мэдаль Перамогі і Свабоды афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы

Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (1 лютага[a] 1913, в. Гаркавічы Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер у Падляскім ваяводзтве Польшчы — 13 чэрвеня 1971, Менск) — палітычны дзяяч Заходняй Беларусі і БССР. Лідэр КПЗБ.

Камуністычная дзейнасьць у Заходняй Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сакратар Крынкаўскага раённага камітэту КСМЗБ (з 1931). Сакратар Гарадзенскага акруговага камітэту КСМЗБ. У 1933—1934 гадах сябра Слонімскага акруговага камітэту КСМЗБ. Кіраваў забастоўкамі лясных рабочых.

Першы раз быў арыштаваны польскімі ўладамі ў 1933 годзе.

У 1934—1935 навучаўся ў партыйнай школе КПЗБ у Менску. З 1935 сакратар Слонімскага акруговага камітэту КСМЗБ.

Забойства сьведкі на працэсе і арышт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 студзеня 1936 у залі Віленскага акруговага суду на судовым працэсе над 17 рэвалюцыйнымі дзеячамі застрэліў сьведку з боку абвінавачаньня Якава Стральчука[3]; пры арышце сам быў цяжка паранены. У чэрвені 1936 прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Прысуд выклікаў шматлікія акцыі пратэсту і кампанію салідарнасьці ў многіх краінах сьвету. У выніку сьмяротны прысуд быў заменены пажыцьцёвым турэмным зьняволеньнем.

Вызвалены з турмы ў верасьні 1939 году ў сувязі з фактычным распадам польскай дзяржавы.

Партыйная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1939—1941 намесьнік старшыні Беластоцкага аблвыканкаму БССР.

У чэрвені-жніўні 1941 удзельнічаў у стварэньні абарончых збудаваньняў вакол Магілёва, у фармаваньні апалчэньня ў Гомелі. З жніўня 1941 на фронце. У 1942—1944 другі сакратар ЦК ЛКСМБ. У 1944—1945 начальнік Польскага штабу партызанскага руху.

У наступныя гады працаваў на кіраўнічых пасадах у абкамах КПБ:

У 1962—1965 — старшыня Камітэту партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР. У 1962—1968 сакратар ЦК КПБ, намесьнік старшыні Савету Міністраў БССР.

З 22 студзеня 1968 па 13 чэрвеня 1971 Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР. Намесьнік старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР (1968—1971).

Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 1—8-га скліканьняў. Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 2 іншымі ордэнамі, мэдалямі.

Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго імем названая вуліца ў Менску і ў Маладэчне.

Прытыцкі быў прататыпам галоўнага героя Андрэя Мяцельскага ў мастацкім фільме «Чырвонае лісьце» (1958).

  1. ^ Паводле іншых зьвестак — 19 студзеня
  1. ^ а б в г Притыцкий Сергей Осипович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Галіна Ўліцёнак (6 сьнежня 2008) Последние листья (рас.) Общество. «Советская Белоруссия». Праверана 27 лютага 2009 г.
  3. ^ Андрэй Юдчыц Сергей Притыцкий. Штрихи к портрету (рас.). «7 дней». Праверана 7 верасьня 2016 г. Архіўная копія ад 7 верасьня 2016 г.
  • У імя шчасця працоўнага народа // У суровыя гады падполля. Мн., 1958;
  • Партызанскі рух на Гродзеншчыне // Партызанская барацьба беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1959;
  • Верные помощники партии. М., 1962; Дружба, скрепленная кровью // Коммунист Белоруссии. 1964, № 7;
  • Этого требует жизнь. Мн., 1966;
  • По заданию партии // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973;
  • Жизнь, отданная народу: Статьи и речи С. О. Притыцкого, документы и воспоминания о нем. Мн., 1978;
  • Три выстрела в суде // Беларуская думка. 1998, № 10.
  • Чагіна Л. Жыццё, аддадзенае народу. Мн., 1987.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Маракоў, Леанід Прытыцкі Сяргей Восіпавіч Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794-1991. Том II Праверана 27 лютага 2009 г.