Мікалай Гастэла
Мікалай Францавіч Гастэла Николай Францевич Гастелло (Гастылло) | |||||||
6 траўня 1907 — 26 чэрвеня 1941 | |||||||
Месца нараджэньня | Масква, Расейская імпэрыя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | між вёскамі Мацкі і Шапялі, Радашкавіцкі раён, Вілейская вобласьць, БССР, СССР | ||||||
Прыналежнасьць | СССР | ||||||
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы РСЧА | ||||||
Гады службы | 1932—1941 | ||||||
Званьне | капітан | ||||||
Частка | 207-й ДБАП | ||||||
Камандаваў | 2-я эскадрыльля | ||||||
Бітвы/войны | Бітвы на Халхін-Голе, Савецка-фінская вайна, Абарона Менску (1941) | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Мікала́й Фра́нцавіч Гастэ́ла — савецкі ваенны лётчык, удзельнік трох войнаў, камандзір 2-й эскадрыльлі 207-га далёкабамбардовачнага авіяцыйнага палку 42-й далёкабамбавіковай авіяцыйнай дывізіі 3-га далёкабамбавіковага авіяцыйнага корпусу Далёкабамбавіковай авіяцыі ВПС РСЧА, капітан. Загінуў падчас баявога вылету. Герой Савецкага Саюзу (пасьмяротна).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1907 року ў Маскве. Бацька — Франц Паўлавіч Гастыла, беларус, родам зь вёскі Плужыны (цяпер у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці)[1]; у Маскву прыйшоў на заробкі ў 1900 р., працаваў ваграньнікам у ліцейных майстэрнях на Казанскай чыгунцы[2]. Маці — Настасься Сямёнаўна Кутузава, расейка, белашвейка.
У 1914—1918 Мікалай Гастэла вучыўся ў 3-й Сакольніцкай гарадзкой мужчынскай вучэльні імя А. С. Пушкіна. У 1918 праз голад у складзе групы школьнікаў-масквічоў быў эвакуяваны ў Башкірыю. У 1919 вярнуўся назад і зноў паступіў у школу.
Працоўную дзейнасьць пачаў у 1923 року вучнем сталяра. У 1924 року сям’я Гастэлы пераехала ў Мурам, дзе Мікалай уладкаваўся сьлесарам на Паравозабудаўнічы завод імя Ф. Э. Дзяржынскага. Адначасна скончыў школу.
У 1928 уступіў у ВКП(б). У 1930 сям’я вяртаецца ў Маскву, і Мікалай уладкоўваецца на працу на Першы дзяржаўны мэханічны завод будаўнічых машын імя 1-га траўня. У 1930—1932 жыў у пасёлку Хлебнікава[3].
Гібель
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 чэрвеня 1941 року на ДБ-3ф бамбаваў варожую танкавую калёну на дарозе Маладэчна — Радашкавічы. У выніку агню зэнітнай артылерыі ягоны самалёт быў падбіты. Паводле афіцыйнай савецкай вэрсіі, снарад пашкодзіў паліўны бак, і самалёт запалаў. Тады Гастэла зь іншымі чальцамі экіпажу лейтэнантам А. А. Бурдзенюком, лейтэнантам Р. М. Скорабагатым, старшым сяржантам А. А. Калініным накіравалі машыну на калёну ворага.
За гэты ўчынак Гастэла атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу з наданьнем знаку «Залатая зорка» і ордэна Леніна (1941, пасьмяротна). Загад Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР ад 26 ліпеня 1941 г.[4]
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У некаторых крыніцах памылкова называецца в. Пружаны.
- ^ Ліст Франца Паўлавіча Гастэлы, дасланы камандзіру авіяпалку, дзе служыў ягоны сын.
- ^ Цяпер — тэрыторыя г. Даўгапрудны
- ^ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза капитану Гастелло Н. Ф.» от 26 июля 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 8 августа (№ 35 (150)). — С. 1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мікалай Гастэла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 6 траўня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 1941 годзе
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Нарадзіліся ў Маскве
- Савецкія лётчыкі
- Удзельнікі баёў на Халхін-Голе
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Загінулі ў баі
- Сябры КПСС
- Асобы на марках
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы