Перайсьці да зьместу

Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Тарасюк на адкрыцьці пэрсанальнай выставы ў музэі 7 жніўня 2012

Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску заснаваны ў 1997 г., адчынены ў 1998. Складаецца з выставачнай залі (плошча 147,7 м²), малой выставачнай залі (плошча 54,2 м²), галерэі (плошча 68,3 м²), хола для фотавыставак (плошча 102,8 м²). У зборы больш за 1450 экспанатаў (2000). Аснову калекцыі складаюць творы беларускага мастацтва ХХ ст. (жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фатаграфія), захоўваюцца творы замежнага мастацтва. Праводзіць выставы беларускага і замежнага мастацтва, у т.л. ў інш. выставачных залях Беларусі і за яе межамі.

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Г000192
  • Дабравольская, Л.І. Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва / Л.І.Дабравольская // Беларуская энцыклапэдыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапэдыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір – паліклініка. – Мн.: Беларуская энцыклапэдыя, 2000. – С. 13.