Перайсьці да зьместу

Ігуменскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чэрвеньскі раён»)
Ігуменскі раён

(Чэрвеньскі раён)

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ігумен
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Віталь Казлоў[d][1]
Насельніцтва (2018) 31 870[2]
Шчыльнасьць 19,5 чал./км²
Плошча 1630,39[3] км²
Месцазнаходжаньне Ігуменскага раёну
Ігуменскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-14
Паштовыя індэксы 223 2хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ігу́менскі раён (афіцыйная назва — Чэ́рвеньскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 31 870 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ігумен.

Геаграфічнае становішча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Барысаўскім, Бярэзінскім, Менскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім раёнамі Менскай вобласьці і Асіпавіцкім раёнам Магілёўскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 209 м (на поўнач ад в. Валевачы).

Карысныя выкапні: некалькі радовішчаў будаўнічага пяску, гліны, бузаў, торфу.

Клімат і расьліннасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 630 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.

Лясы (39% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаалешнікавыя.

Галоўныя рэкі — Волма, Вуса, Вуша. Найбуйнейшыя азёры — Пясковае, Дзікае, Лукова.

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 33 383 чалавекі[4] (перапіс); 2016 год — 31 980 чалавек[5]; 2017 год — 31 977 чалавек[6]; 2018 год — 31 870 чалавек[2]

Гаспадарчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, рапс, лён, бульбу. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, гарбарнай прамысловасьці. Рыбная гаспадарка «Волма».

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Ігумен — Магілёў, Мар’іна Горка — Ігумен — Смалявічы і інш.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: палацава-паркавы ансамбль і касьцёл сьвятога Антонія (канец XVIII — пачатак XIX стст.) у в. Раванічы, палацавы комплекс і Сьвята-Траецкая царква (1668) у мястэчку Сьмілавічы.

  • У былым фальварку Убель (побач з сучасным пасёлкам Азёрны) нарадзіўся беларускі і польскі кампазытар Станіслаў Манюшка (1819—1872). На тэрыторыі санаторна-прафілякторнага комплексу «Волма» яму стаіць помнік.
  • Ібрагім Канапацкі (1949, Сьмілавічы — 2005) — беларускі грамадзка-палітычны, культурны й рэлігійны дзеяч, гісторык, адзін зь лідэраў татарскага адраджэньня на Беларусі.
  • Вячаслаў Шыдлоўскі (1913, в. Карзуны —1997) — мемуарыст, геолаг, мастак. [7]
  1. ^ http://www.cherven.minsk-region.by/ru/rukovodstvo/rajispolkom.html
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (на 1 студзеня 2012 г.)
  4. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ У. Арлоў. Імёны Свабоды (стар 446)
  • Червенский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]