Міхась Багун
Міхась Багун | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Міхаіл Хведаравіч Блошкін |
Псэўданімы | Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг. |
Нарадзіўся | 8 лістапада 1908 |
Памёр | 17 жніўня 1938 (29 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, перакладчык |
Гады творчасьці | з 1932 |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1925 |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Міхась Багун, сапраўднае імя Міхаіл Хведаравіч Блошкін (8 або 9 лістапада 1908, Менск, Расейская імпэрыя — 17 лютага 1938) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Псэўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг..
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў курсы пры Менскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме (1928). У 1929—1930 роках настаўнічаў у вёсцы Рожна Бягомскага раёну. У 1931—32 працаваў у газэце «Чырвоная Полаччына». У 1932 вярнуўся ў Менск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, у 1935—36 — літсупрацоўнік газэты «Літаратура і мастацтва»[1]. Сябра Таварыства аматараў выпіць і закусіць.
Арыштаваны 4 лістапада 1936 року па ілжывым наводзе пісьменьніка Эдуарда Самуйлёнка, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўленьня волі. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Міхася Багуна прадугледжвалася «спальваць»[2]. Зьнясілены і хворы, памёр у перасыльным лягерным пункце ў сьнежні 1937 або ў лютым 1938 року[3].
Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29 сьнежня 1954 року. Пасьмяротна прыняты ў Саюз пісьменьнікаў БССР.
Месца пахаваньня невядомае. У Горадні на каталіцкіх могілках па вул. Антонава побач з магілай ягонай маці Веры Яўхімаўны Блошкінай знаходзіцца сымбалічная магіла паэта.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы верш апублікаваў у 1925 року ў газэце „Беларуская вёска“. Ягоная лірыка рамантычна-акрыленая, жыцьцесьцьвярджальная, у сваёй рамантычнай творчасьці адгукаўся на падзеі ў краіне (зборнікі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некаторыя вершы напісаныя пад уплывам Уладзімера Маякоўскага[1]. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра грамадзянскую вайну ў Гішпаніі.
Пісаў апавяданьні для дзяцей («Жэнька», 1934).
Пераклаў на беларускую мову раманы Леаніда Первамайскага(ru) «Ваколіцы» (1931, з Зьмітром Астапенкам), Фёдара Панфёрава(ru) «Брускі» (1932, з Тодарам Кляшторным), Мікалая Астроўскага «Як гартавалася сталь(ru)» (1936); вершы Аляксандра Пушкіна, Уладзімера Маякоўскага, Эдуарда Багрыцкага й інш[1].
Створаныя ім прыпеўкі шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклёрныя зборнікі як народныя.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Рэха бур» (зборнік вершаў, 1931);
- «Рэвалюцыі» (зборнік вершаў, 1932);
- «Жэнька» (апавяданьне, 1934);
- Выбранае. — Мн., 1961.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Багун Михась // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 37. — 737 с.
- ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
- ^ Багун Міхась (сапраўднае Блошкін Міхаіл Фёдаравіч) Беларусь у асобах і падзеях. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 4 чэрвеня 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 210.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992. — Т. 1. Абуховіч — Ватацы. — С. 180. — 542с.;іл. с. — ISBN 5-85700-061-0
- 399 // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0496-9
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1: А капэле — Габелен. — С. 258. — 9500 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- БАГУН Міхась // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- БАГУН Міхась // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Пахаваныя на фарных могілках Горадні
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія паэты
- Беларускія перакладчыкі
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Беларускія літаратары
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Пасьмяротна рэабілітаваныя
- Савецкія паэты
- Савецкія літаратары
- Перакладчыкі з расейскай мовы
- Сябры літаратурнага аб’яднаньня ТАВІЗ