Перайсьці да зьместу

Сельская газэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Беларуская вёска (газэта)»)
«Сельская газэта»
Тып грамадзка-палітычная
Выдавец Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі
Краіна Беларусь
Галоўны рэдактар Сяргей Міховіч
Заснаваная 15 студзеня 1921 (103 гады таму)
Мова беларуская, расейская
Штаб-кватэра Менск, вул. Б. Хмяльніцкага, д. 10-а
Наклад 35 тыс. (2015 год)[1]
Афіцыйны сайт sb.by/belniva

«Се́льская газэ́та» (наркам. Сельская газета) — грамадзка-палітычная ўрадавая газэта Беларусі, якая асьвятляе пытаньні палітыкі, аграрнай эканомікі, экалёгіі, навукі і культуры[1].

Першы нумар газэты выйшаў 15 студзеня 1921 году. Больш чым за 90 гадоў існаваньня газэты ў выданьня было больш за дзясятак галоўных рэдактараў і сем назваў. Газэта выходзіла як «Беларуская вёска», «Беларуская веска», «Калгаснік Беларусі», «Савецкі селянін», «Калгасная праўда», «Сельская газета», «Белорусская нива»[2] і ізноў як «Сельская газета».

  1. ^ а б Белорусская нива (рас.). Minskby.info. Праверана 11 кастрычніка 2015 г.
  2. ^ Тацьцяна Пастушэнка Газета «Белорусская нива» 19 мая выпустит 20-тысячный номер (рас.). БЕЛТАПраверана 11 кастрычніка 2015 г.