Артур Вольскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вольскі.
Артур Вольскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Артур Зэйдэль-Вольскі |
Нарадзіўся | 23 верасьня 1924 Койданаў, БССР |
Памёр | 5 верасьня 2002 (77 гадоў) Менск, Беларусь |
Пахаваны | |
Бацькі | Віталь Вольскі |
Сужэнец | Сьвятлана Яўсеева[d] |
Дзеці | Лявон Вольскі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьнік, перакладнік |
Гады творчасьці | 1937—2002 |
Дэбют | «Воўчае гняздо» (1937) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com |
Арту́р Во́льскі (сапр. Арту́р Зáйдэль-Во́льскі; 23 верасьня 1924, Койданаў, БССР — 5 верасьня 2002, Менск, Беларусь) — беларускі пісьменьнік[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка Віталя Вольскага[1]. Вучыўся ў Віцебскай мастацкай вучэльні (1938—1941), працаваў мастаком у БДТ-2 (Уральск). У 1942 прызваны ў Вайскова-марскі флёт СССР. Служыў на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баях супраць Японіі, дэмабілізаваўся ў 1952[1].
Працаваў загадчыкам аддзелу культуры й быту рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка», «Вясёлка». Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1962). З 1962 — загадчык літаратурна-пэдагагічнай часткі, з 1963 — дырэктар Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 — дырэктар Дому літаратара, з 1980 — літкансультант СП БССР[1]. У 1981—1984 — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (з 1955). Пахаваны на Паўночных могілках у Менску[2].
Сын Артура Вольскага — беларускі музыка й пісьменьнік Лявон Вольскі.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у друку ў 1937. Напісаў на расейскай мове аповесьць «Родная семья» (Хабараўск, 1953, у суаўтарстве з Б. Іртыскім). Аўтар зборнікаў паэзіі «Водбліскі далёкіх маякоў» (1958), «Далёкія і блізкія прычалы» (1962), «Дабрата» (1966), «Выратавальны круг» (1974), «Строма» (1982), «Чалавек, якому баліць» (выбранае, 1984), «Навасельле дрэў» (1990). Аўтар кніг паэзіі, прозы, казак для дзяцей «Маленькім сябрам» (1955), «Дзедаў госьць» (1958), «Чырвоная зорка» (1961), «Чарнічка» (1964), «Рагатка» (1971), «Што такое мікра тое» (1971), «Лясныя мастакі» (1973), «Жывыя літары» (1973), «А куды падаўся дождж» (1974), «Ізумрудавы горад, дзе ты?..» (1977), «Еду ў госьці да слана» (1978), «Сонца блізка ўжо зусім» (1984), «Дабяруся да нябёс» (1984), «Ад А да Я — прафэсія мая» (1987), апавяданьня-эсэ «Хлеб — усяму галава» (1989). Кнігі Выбраных твораў выходзілі ў 1971, 1974.
Сумесна з П. Макалём напісаў п’есы «За лясамі дрымучымі» (1959, пастаўлена ў 1958), «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1962). У суаўтарстве з Э. Доўнер напісаў кінасцэнар «Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка» (пастаўлены ў 1978). Аўтар п’есаў-казак «Сьцяпан — вялікі пан» (1979, пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 на сцэне Менскага тэатра музычнай камэдыі — першая беларуская апэрэта для дзяцей), «Тры Іваны — тры браты» (1985), «Граф Глінскі-Папялінскі» (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» (1989). На Беларускай тэлевізіі пастаўленыя спэктаклі «Апошняя ноч Алаізы» (1986), «Водар папараці» (1989).
Перакладаў з расейскай, украінскай, летувіскай, латыскай, нямецкай і іўрыта.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», мэдалём «За баявыя заслугі» і іншымі мэдалямі.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Родная семья. Повесть. Хабаровск. 1953. (разам з Б. Іртышскім).
- Маленькім сябрам. Вершы. Мінск. 1955.
- Водбліскі далёкіх маякоў. Вершы. Мінск. 1958.
- Дзедаў госць. Вершы. Мінск. 1958.
- За лясамі дрымучымі. Мінск. Драматычная паэма. Мінск. 1959. (разам з П. Макалём, пастаўлена ў 1958 г.).
- Чырвоная зорка. Вершы. Мінск. 1961.
- Марынка-крапіўніца. П’еса. (разам з П. Макалём, пастаўлена ў 1962 г.).
- Далёкія і блізкія прычалы. вершы. Мінск. 1962.
- Чарнічка. Вершы. Мінск. 1964.
- Дабрата. Вершы: Мінск. 1966.
- Рагатка. Выбранае. 1971.
- Што такое мікра тое. Верш. Мінск. 1971.
- Жывыя літары. вершы. Мінск. 1973.
- Лясныя мастакі. Казкі, вершы. Мінск. 1973.
- Выратавальны круг. Вершы. Мінск. 1974.
- А куды падаўся дождж. Выбранае. Мінск. 1974.
- Ізумрудавы горад, дзе ты?.. Вершы, апавяданні. Мінск. 1977.
- Еду ў госці да слана. Вершы. 1978.
- Марынка, Янка і тайны каралеўскага замка. Кінасцэнарый. (разам з Э. Доўнар (Доўнер), пастаўлена ў 1978 г.).
- Сцяпан — вялікі пан. Казка для тэатра і для чытання таксама. Мінск. 1979. (пакладзеная на музыку Ю. Семянякам і пастаўленая ў 1979 на сцэне Менскага тэатру музычнай камэдыі).
- Строма. Вершы і паэма. Мінск. 1982.
- Чалавек, якому баліць. Выбранае. Мінск. 1984.
- Малююць дзеці. Кніга дзіцячых малюнкаў. Мінск. 1884. (разам з У. Карызнам)
- Сонца блізка ўжо саўсім. Казкі і вершы. Мінск. 1984.
- Дабяруся да нябёс. Вершы і казка. Мінск. 1984.
- Тры Іваны — тры браты. П’еса-казка. Мінск. 1985.
- Граф Глінскі-Папялінскі. П’еса-казка. Мінск. 1986.
- Апошняя ноч Алаізы. П’еса. Мінск. 1986. (пастаўленая на БТ).
- Запомни, юный пешеход! Стихи. Минск. 1986.
- Ад А да Я — прафесія мая. Вершы. 1987.
- Хлеб — усяму галава. Апавяданне-эсэ. 1989. Мінск.
- Каб не змаўкаў жаваранак. П’еса-казка. Мінск. 1989.
- Водар папараці. П’еса. Мінск. 1989. (пастаўленая на БТ).
- Наваселле дрэў. Вершы і паэма. Мінск. 1990.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарэлік Л. М. Вольскі Артур. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 2. Мінск. 1993. С. 36.
- Гарэлік Л. М. Вольскі Артур. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах.Т. 2. Мінск. 1993. С. 36-43.
- Вольский Артур Витальевич. // Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. Минск. 1986. С. 99.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 23 верасьня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Памерлі 5 верасьня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя мэдалём «За баявыя заслугі» (СССР)
- Ляўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра
- Нарадзіліся ў Койданаве
- Беларускія літаратары
- Памерлі ў Менску