Вайскова-марскі флёт СССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вайскова-марскі флёт СССР
рас. Военно-морской флот СССР
Naval Ensign of the Soviet Union (1950-1991).svg
Вайскова-марскі сьцяг СССР(ru)
(з 27 траўня 1935 г.)
Гады існаваньня 1924—1991
Краіна СССР
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны СССР (з 15 сакавіка 1953 г.)
Уваходзіць у Узброеныя сілы СССР
Тып Марское войска
Уключае ў сябе па 2 акіянічных і марскіх флёты, Касьпійскую флятылію і Ленінградзкую базу
Функцыя Стратэгічная
Колькасьць 467 тыс. чалавек (1984)
Камандная структура Галоўны камандзір і Галоўны штаб ВМФ
Дысьлякацыя CCCР, 3 краіны Азіі (Віетнам, Паўднёвы Емэн, Сырыя), 7 краінаў Афрыкі (Ангола, Гвінэя, Лібія, Самалі, Туніс, Эгіпет, Этыёпія), 2 краіны Эўропы (Альбанія, Фінляндыя)
Мянушка Чырвоны флёт
Узбраеньне 895 караблёў і 1172 самалёты (1990)
Войны Савецка-японскі памежны канфлікт (1938—1939), Другая сусьветная вайна (1939—1945), Карэйская вайна (1950—1953), вайна ў Віетнаме (1959—1975), Самалійска-этыёпская вайна (1977—1978), грамадзянская вайна ў Анголе (1975—1989)
Вядомыя камандзіры Мікалай Кузьняцоў(be), Сяргей Гаршкоў(uk)

Вайскова-марскі флёт СССР (ВМФ СССР) — марское войска СССР, заснаванае ў сакавіку 1924 г. пад назовам Вайскова-марскія сілы Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (ВМС РСЧА; да сьнежня 1937 г.). Меў істотны ўплыў на большасьць сутыкненьняў Халоднай вайны, бо тыя пераважна засяроджваліся на марскіх войсках. Улучаў 2 акіянічных флёты (Паўночны і Ціхаакіянскі), 2 марскі флёты (Балтыйскі і Чарнаморскі), Касьпійскую флятылію і Ленінградзкую вайскова-марскую базу. Складаўся з падлодак, надводных караблёў, марской авіяцыі, берагавой артылерыі і марской пяхоты. Пасьля скасаваньня СССР 8 сьнежня 1991 г. пераважна склаў Вайскова-марскі флёт Расеі. Частка Чарнаморскага флёта СССР склала Вайскова-марскія сілы Ўкраіны і Вайскова-марскі флёт Грузіі. Частка Касьпійскай флятыліі адышла Вайскова-марскім сілам Азэрбайджана(en).

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1990 г. Вайскова-марскі флёт СССР улучаў 5 радоў войскаў:

Меў у сваім складзе дапаможны флёт і дапаможныя службы на сушы. Зь вясны 1956 г. улучаў адмысловыя падводныя выведвальна-падрыўныя злучэньні і часткі (Падводныя дывэрсійныя сілы і сродкі(ru)). Галоўны штаб месьціўся ў Маскве (Расейская СФСР). Налічваў 6 аб’яднаньняў: 2 акіянічныя фляты — Паўночны(be) (Севераморск, Мурманская вобласьць; з 11 траўня 1937 г.) і Ціхаакіянскі (Уладзівасток; з красавіка 1932 г.), 2 марскія фляты — Балтыйскі (Калінінград; з 1935 г.) і Чарнаморскі (Севастопаль; з 1935 г.), Касьпійскую флятылію(be) (Астрахань; з 27 чэрвеня 1931 г.) і Ленінградзкую вайскова-марскую базу(ru).

Замежныя базы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марскія базы СССР за мяжой (1984 г.)

Вайскова-марскі флёт СССР меў базы ў 12 краінах за мяжой:

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 сакавіка 1924 г. народны камісар ваенных і марскіх справаў СССР(ru) Леў Троцкі (1923—1925) стварыў Управу Вайскова-марскіх сілаў Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (ВМС РСЧА). Прызначэньне 1-м начальнікам Управы ВМС РСЧА атрымаў Эдуард Панцаржанскі(ru). 25 траўня 1925 г. народны камісар ваенных і марскіх справаў Міхаіл Фрунзэ сваёй Дырэктывай зацьвердзіў 1-ы Статут карабельнай службы ВМС РСЧА. Статутам вызначаліся абавязкі начальніцкага, старшынскага і шэраговага асабовага складу, які падзяляўся паводле спэцыяльнасьцяў. 26 лютага 1926 г. Рада працы і абароны(ru) СССР зацьвердзіў 1-ю праграму ваеннага караблебудаўніцтва на 1926—1932 гг., у тым ліку 12 падлодак на Балтыйскім заводзе ў Ленінградзе. За 1926—1941 гг. пабудавалі 133 падлодкі. 1 ліпеня 1927 г. Навукова-статутны аддзел Штаба РСЧА выдаў Статут артылерыйскай службы берагавой абароны.

3 верасьня 1932 г. начальнік ВМС РСЧА Уладзімер Арлоў(ru) (1931—1937) зацьвердзіў Загад аб стварэньні Навукова-дасьледчага інстытута ваеннага караблебудаўніцтва(ru) ў Ленінградзе. 27 траўня 1935 г. Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) і Савет народных камісараў СССР зацьвердзілі супольную Пастанову № 1982/341 «Аб вайскова-марскіх сьцягах Саюза ССР». 30 сьнежня 1937 г. ЦВК і СНК СССР зацьвердзілі Пастанову «Аб утварэньні Народнага камісарыяту Вайскова-марскога флёта СССР», паводле якой перайменавалі ВМС РСЧА ў Вайскова-марскі флёт СССР. На 1 студзеня 1938 г. ВМФ СССР налічваў 24 надводныя караблі (3 лінкоры, 3 крэйсэры, 1 лідэр і 17 эсьмінцаў) і 150 падлодак: 10 вялікіх, 10 мінна-зарараджальных, 78 сярэдніх і 52 малыя. Падчас Зімняй вайны 1939—1940 гг. супраць Фінляндыі Балтыйскі флёт СССР пераважна выкарыстоўваў крэйсэры і лінкоры для абстрэлу фінскіх партоў.

Напярэдадні Нямецка-савецкай вайны, на 21 чэрвеня 1941 г., Вайскова-марскі флёт СССР налічваў 3 лінейныя караблі, 7 крэйсэраў, 59 лідэраў і эсьмінцаў, 218 падлодак, 269 тарпэдных катэраў, 22 вартавыя караблі, 88 тральнікаў(be) і 77 паляўнічых на падлодкі. 22 чэрвеня 1941 г., а 3-й гадзіне ночы, Паветранае войска(de) Нямецкай дзяржавы ажыцьцявіла налёт на галоўную базу Чарнаморскага флёта СССР у Севастопалі. А 3:06 22 чэрвеня начальнік штаба Чарнаморскага флёта Іван Елісееў(ru) аддаў 1-ы ў СССР баявы загад адкрыць агонь па нямецкіх самалётах. Цягам Нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гг. ВМФ СССР пераважна супрацьстаяў паветранаму і сухапутнаму войскам Нямецкай дзяржавы. Карабельная артылерыя СССР выдаткавала каля 85% боезапасу па берагавых мэтах. Марская авіяцыя СССР ажыцьцявіла каля 40% вылетаў для ўдараў па сухапутных войсках Нямеччыны. 23 з 88 ваенных апэрацыяў, у якіх удзельнічаў ВМФ СССР падчас вайны, былі армейскімі і франтавымі на сушы. Вайскова-марскі флёт СССР накіраваў на сухапутныя франты Чырвонай арміі звыш 400 тыс. маракоў. Доля ВМФ у савецкіх выдатках на ўзбраеньні ўпала з 11,5% у 1941 г. да 6,6% у 1944 годзе. Цягам 1941—1945 гг. Паўночны флёт СССР суправадзіў 76 арктычных канвоеў хаўрусьнікаў з 1463 транспартамі ў Архангельск і Мурманск. Балтыйскі флёт СССР большую частку вайны ўдзельнічаў у абароне Ленінграда падчас яго блякады Ўзброенымі сіламі Нямецкай дзяржавы цягам 1941—1944 гадоў. Чарнаморскі флёт СССР правёў 1941—1943 гг. за пераважна дэсантнымі апэрацыямі на Крымскім паўвостраве і Кубані.

ВМФ СССР удзельнічаў у Карэйскай вайне 1950—1953 гг. на баку Паўночнай Карэі (Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка), у Віетнамскай вайне 1959—1975 гг. на баку Паўночнага Віетнама (Дэмакратычная Рэспубліка Віетнам), у Самалійска-этыёпскай вайне 1977—1978 гг. на баку Этыёпіі і ў грамадзянскай вайне ў Анголе(en) з 1975 г. на баку Народнага руха за вызваленьне Анголы(pt).

Галоўныя камандзіры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1946—1991 гг., за 46 гадоў, каля мільёна жыхароў Беларускай ССР прайшлі службу ў Вайскова-марскім флёце СССР (1/5 мужчынскага насельніцтва). На красавік 2012 г. у Беларусі пражывалі звыш 200 тыс. чалавек, якія адслужылі ў ВМФ СССР[2] (4,2% мужчынскага насельніцтва).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]