Перайсьці да зьместу

Сутарэньні Ромула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Сутарэньні Ромула»
Вокладка да кнігі «Сутарэньні Ромула»
выдавецтва «Кнігазбор», Менск, 2012 г.
Жанр: проза
дэтэктыў
Аўтар: Людміла Рублеўская
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 2010
Публікацыя: 2011
Электронная вэрсія

«Сутарэ́ньні Ро́мула» — кніга Людмілы Рублеўскай, напісаная ў 2010 годзе. Уключае ў сябе 2 раманы Людмілы Рублеўскай — «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэньні Ромула». Упершыню апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў»[1] (2011 год, № 47—49[2]), у 2012 кніга выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» (у сэрыі «Кнігарня пісьменніка»)[3].

У 2011 годзе за раман «Сутарэньні Ромула» Людміла Рублеўская стала ляўрэаткаю прэміі імя Францішка Багушэвіча[3].

Абодва раманы Людмілы Рублеўскай: «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэньні Ромула» — зьвязвае тэма сталінскіх рэпрэсіяў супраць беларускай творчай інтэлігенцыі. Дзеяньне ў іх адбываецца як у сучаснасьці, так і ў мінулым, і ў іх раскрываецца тэма гістарычнай памяці. Гэтым творам характэрна псыхалягічная глыбіня, эпічнасьць, напружанасьць сюжэту. У іх прасочваецца спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю[3].

Чытача кнігі чакаюць падарожжы ў часе і дэтэктыўныя расьсьледаваньні, гісторыя каханьня герояў, дзеля якога ім не шкада памерці, і запаветная краіна Альбарутэнія. У кнізе апавядаецца, як трапіў прафэсар Скаловіч з засьценкаў НКВД 1937-га ў дом ля Кальварыйскіх могілак 2000-га, чым і чаму супрацоўніца выдавецтва Арсенія Вяжэвіч так падобная да графіні на партрэце XIX стагодзьдзя, і іншае. Чытача чакаюць неверагодныя лёсы герояў, якія спрабуюць захаваць чалавечую годнасьць сярод найгоршых пакутаў і выпрабаваньняў[4].

  1. ^ Сутарэнні Ромула. Раман. (Пачатак) Анонс. час. ДзеяслоўПраверана 28 лютага 2013 г.
  2. ^ У кнігарні “логвінаЎ” прэзентавалі 53-ы нумар “Дзеяслова”. Саюз беларускіх пісьменьнікаў (26 кастрычніка 2011). Праверана 28 лютага 2013 г.
  3. ^ а б в Сутарэнні Ромула. Живая библиотека. Праверана 28 лютага 2013 г.
  4. ^ Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула Бібліятэка. Саюз беларускіх пісьменьнікаўПраверана 28 лютага 2013 г.