Алег Грушэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алег Грушэцкі
Алег Леанідавіч Грушэцкі
Aleh Gruszecki.jpg
А. Грушэцкі ў Палацы Рэспублікі
Род дзейнасьці літаратар, публіцыст, грамадзкі дзяяч
Дата нараджэньня 8 траўня 1974 (44 гады)
Месца нараджэньня Менск

Але́г Леані́давіч Грушэ́цкі (нарадзіўся 8 траўня 1974 году, Менск) — беларускі літаратар, публіцыст, перакладчык, грамадзкі дзяяч. Адраджэнец скаўтынгу на Беларусі, адзін з заснавальнікаў Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 8 траўня 1974 году ў Менску. Навучаўся ў СШ №20 (сёньня гімназія №8). Працоўную дзейнасьць пачаў са старэйшага завадатара ў СШ №140 (1992 г.)[2].

У 1996 г. прайшоў навучаньне ў РІПА па вучэбным пляне «Кіраваньне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеньнем кваліфікацыі «Мэнэджар-прадпрымальнік»[3]. Пасьля навучаньня працаваў на заводзе сродкаў комплекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» мэнэджарам аддзелу маркетынгу[2].

Жанаты, трое дзяцей[4][5]. Абодва сыны — выхаванцы Менскай кадэцкай вучэльні памежнікаў[6]. Дачка — выхаванка менскага беларускамоўнага садка[7].

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алег Грушэцкі з пасведчаньнем Мінюсту аб рэгістрацыі «Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў» у дзень атрыманьня пасведчаньня (12.08.1992)

З 1987 году — актыўны удзельнік таварыства «Талака»[2], якое займалася адраджэньнем беларускай культуры. У 1989 годзе на Сойму «Талакі» быў вылучаны ў сябры Рады. Напачатку 1989 году стаў маладзёвым кіраўніком «Беларускага вучнёўскага саюзу»[2]. У жніўні 1989 году сабраў першы скаўцкі зьвяз (атрад), у склад якога ўвайшлі ў асноўным вучні школы №20, а таксама сябры БВС. Створаны атрад (які складаўся пераважна з хлопцаў і некалькіх дзяўчат) узяў назву «Касінеры» ў гонар касінераў Кастуся Каліноўскага. Гэта была першая спроба адраджэньня беларускага скаўтынгу[3]. У жніўні 1990 годзе прымаў удзел у адкрыцьці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніку «Грунвальд» — ганарова ўздымаў сьцяг на цырымоніі адкрыцьця[8].

Напачатку 1991 году выдаў першае сучаснае беларускае скаўцкае выданьне — газэта «Скаўт Беларусі»[9].

У 1991 годзе па запрашэньні Сусьветнага скаўцага кіраўніцтва прадстаўляў Беларусь на 17-м Сусьветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі зьлёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 году ў Паўднёвай Карэі. На гэтым Джамбары стаў першым (і на той час адзіным) беларускім скаўтам, які прадстаўляў Беларусь[1].

У 1992 годзе стаў адным з арганізатараў Устаноўчага сойму «Аб’яднаньня беларускіх скаўтаў». 21 сакавіка 1992 году, падчас Устаноўчага сойму, быў абраны сябрам Рады АБС. 14 жніўня 1992 году ў Рэспубліканскім скаўцкім летніку «Лясун» здаў іспыты з прысваеньнем кваліфікацыі Скаўт-майстра. 15 лістапада 1992 году на сходзе па ўтварэньні Менскай харугвы імя Вітаўта быў абраны сябрам Рады менскай харугвы[2].

У ліпені 1993 году адкрываў першы Джамбары АБС — запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У юнацтве навучаўся маляваньню ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

У 1992 годзе пачаў пісаць бардаўскія ды скаўцкія песні[2]. У 1993 годзе выступіў на «III Беларускім фэстывалі бардаўскай песьні»[10] (28—29 жніўня; прысьвечаны Аршанскай бітве). Выканаў некалькі песень ў жанры блюз-рок на свае вершы і адну на верш А. Сыса. Музыказнаўца Вітаўт Мартыненка ў газэце «Чырвоная змена», у сваім артыкуле прысьвечаным гэтаму фэсту тады пісаў пра яго:

« Не падмануў фестываль і спадзяванняў тых, хто ад фестываляў чакае ў першую чаргу адкрыццяў. Імі сталі магіляўчанін Алесь Аўраменка, мінчук Алег Грушэцкі. Мяне асабіста найбольш уразіў апошні, які стварыў нечаканы вобраз гэткага беларускага панк-барда. Хацелася б, каб Алег працягваў творчасць у знойдзенай плыні… »

Вітаўт Мартыненка Яшчэ адна цагліна ў падмурак адраджэння // Чырвоная Змена. — 2 верасьня 1993. — В. 13677. — № 83.

Пасьля гэтага фэстывалю Грушэцкага запрасілі запісаць свае песьні на «Белрадыё»[3]. Ягоныя песьні, як вершы, былі надрукаваны ў часопісе «Першацвет» (№3, 1994)[11].

Піша казкі-фэнтэзі і вершы на беларускай мове[1][12]. Публікаваўся са сваімі творамі, а таксама зь літаратуразнаўчымі, біяграфічнымі і публіцыстычнымі артыкуламі ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Звязда», «Белорусская нива» («Сельская газета»), «Народная Воля», «Новы час», «Культура», польскай «Gazeta Polska Codziennie», у часопісах «Вясёлка», «Маладосць»[13], «Першацвет», «Роднае слова». Апроч літаратурнай дзейнасці і публіцыстыкі — здымаецца ў кіно[14].

На думку Алега Грушэцкага беларускую літаратуру вылучае дух таямнічасьці і загадкавасьці, пэўнай містычнасьці і міфалагічнасьці[15].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2015 год — 2 месца на конкурсе «Таварыства беларускай мовы» на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі», за артыкул «Беларускае фэнтэзі»[16][17].
  • 2016 год — Дыплём І ступені рэспубліканскага конкурсу навукова-дасьледчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучасьнікаў» у намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» (арганізатар — навукова-мэтадычны часопіс Міністэрства адукацыі РБ «Роднае слова»)[18].
  • 2017 год — 1 месца ў конкурсе «Культурны ракурс» газэты «Літаратура і мастацтва»[19].
Узнагароджаньне дыпл. I ступені на рэсп. конк. нав.-дасл. работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучасьнікаў». Узнагароджвае нач. упр. па справах моладзі Мінадукацыі РБ Н. Пшанічная
Узнагароджаньне дыпл. за 1-е месца ў конк. «Культурны ракурс» газ. «Літаратура і мастацтва». Разам з галоўным рэдактарам газ. «Літаратура і мастацтва» Л. Цімошык

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас здымак «PARTY-zan фільма». Разам з рэжысэрам А. Курэйчыкам
Год Назва фільму Роля
2015 «ГараШ» Аўтамэханік
2016 «PARTY-zan фільм» Вайсковец, жыхар памежнага раёну

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборніках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Артыкулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэцэнзіі на творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Алег Грушэцкі // Народная Воля : газэта. — Мн.: 7 траўня 2013. — В. 3777. — № 36. — С. 8. — ISSN 2071-9647.
  2. ^ а б в г д е ё Біяграфія Алега Грушэцкага. Вершы.ruПраверана 7 студзеня 2016 г. Архіўная копія ад 7 студзеня 2016 г.
  3. ^ а б в Мікалай Яцкоў Мы — Грушэцкія! // Мікалай Яцкоў Брылёўскі летапіс : газэта. — студзень, 2011. — В. 144. — № 2. — С. 4—5.
  4. ^ Ю. Сенькавец (21 сьнежня 2012) Ангелы не спят(рас.) газ. «Минский курьер», № 144 (2322). Мингарвыканкам. Архіўная копія ад 14 верасьня 2013 г.
  5. ^ а б Алег Грушэцкі Каралеўна і чорны бык // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 12. — С. 25—28.
  6. ^ Дзяніс Марціновіч У лесе, без дзяўчат і мабільнікаў // Народная воля : газэта. — Мн.: 12 жніўня 2016. — В. 4106. — № 59. — С. 4.
  7. ^ Беларусікі. Проста Марыя // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 15 снежня 2016. — В. 28352. — № 242. — С. 12.
  8. ^ Свэн Экдаль Грунвальдская (Таненбергская) бітва 1410 г. і яе адлюстраванне ў помніках XX ст. // Андрэй Дынько ARCHE : часопіс. — Мн.: кастрычнік 2010. — В. 97. — № 10. — С. 323.
  9. ^ Скаўт Беларусі // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. — Мн.: Архіў найноўшае гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
  10. ^ Юрка Копцік Гісторыя фестываля “Аршанская бітва” // Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя. — Орша: Цэнтр імя Філона Кміты, 2007. — С. 21—22. — 36 с.
  11. ^ Алег Грушэцкі Што такое скаўтынг. (Прадмова.) Вось і вечар настаў. Хай заўжды будзе так. (Вершы.) // Першацвет : часопіс. — Мн.: Полымя, 1994. — В. 16. — № 3. — С. 58—61.
  12. ^ Паэты Уздзеншчыны сустрэліся з Дзяржынскімі творцамі. news.21.by (5 сакавіка 2012). Праверана 14 верасьня 2013 г. Архіўная копія ад 14 верасьня 2013 г.
  13. ^ Наста Грышчук Ударны ліпень // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 7 жніўня 2015. — В. 4831. — № 31. — С. 6.
  14. ^ Дзяніс Марціновіч У лесе, без дзяўчат і мабільнікаў // Народная Воля : газета. — Мн.: 12 жніўня 2016. — В. 4106. — № 59. — С. 4.
  15. ^ Ганна Севярынец (28 студзеня 2015) VELVETавае інтэрв’ю. Слова чытачу: Алег Грушэцкі. Velvet.byПраверана 26 ліпеня 2015 г. Архіўная копія ад 26 ліпеня 2015 г.
  16. ^ Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыі. ТБМ (28 чэрвеня 2015). Праверана 26 ліпеня 2015 г. Архіўная копія ад 26 ліпеня 2015 г.
  17. ^ Яўгенія Парашчанка Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыю // Наша слова : газэта. — ТБМ, 30 чэрвеня 2015. — В. 1229. — № 26. — С. 5.
  18. ^ Вынікі рэспубліканскага конкурсу “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў” // Роднае слова : часопіс. — Мн.: Мінадукацыі РБ, 2016. — В. 347. — № 11. — С. 5.
  19. ^ Культурны ракурс // Літаратура і мастацтва : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 6 студзеня 2017. — В. 4904. — № 1. — С. 16.
  20. ^ Алег Грушэцкі (4 сакавіка 2015) Цямлівы кот і шляхецкі сын. часопіс «Вясёлка». Праверана 14 кастрычніка 2015 г. Архіўная копія ад 11 кастрычніка 2015 г.
  21. ^ Алег Грушэцкі Жаўнер і вужалка // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 7. — С. 15—22.
  22. ^ Алег Грушэцкі (12 жніўня 2016) Вавельскі цмок. часопіс «Вясёлка». Праверана 24 лістапада 2016 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2016 г.
  23. ^ Алег Грушэцкі (20 верасня 2016) Лепельскі цмок. часопіс «Вясёлка». Праверана 24 лістапада 2016 г. Архіўная копія ад 24 кастрычніка 2016 г.
  24. ^ Алег Грушэцкі (11 сакавіка 2017) Варшаўская сірэнка. часопіс «Вясёлка». Праверана 12 сакавіка 2017 г. Архіўная копія ад 12 сакавіка 2017 г.
  25. ^ Алег Грушэцкі (7 чэрвеня 2016) Казуха Ілгуха. часопіс «Вясёлка». Праверана 24 лістапада 2016 г. Архіўная копія ад 10 чэрвеня 2016 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Алег Грушэцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў