Харужынцы
Харужынцы | |
трансьліт. Charužyncy | |
Будынак філіі «Акопы» музэю Янкі Купалы ў Харужынцах | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Янушкавіцкі |
Насельніцтва: | 26 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223124 |
СААТА: | 6232880161 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°13′3″ пн. ш. 27°32′35″ у. д. / 54.2175° пн. ш. 27.54306° у. д.Каардынаты: 54°13′3″ пн. ш. 27°32′35″ у. д. / 54.2175° пн. ш. 27.54306° у. д. |
± Харужынцы |
Хару́жынцы[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у Янушкавіцкі сельсавет. Знаходзіцца за 1,6 км ад дарогі Р58 Менск — Калачы — Мядзел і за 1,5 км ад дарогі Жодзін — Дзяніскі. Вёска расьцягнулася ўздоўж дарогі на 1,8 км.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назву вёска займела ад першых пасяленцаў, што служылі ў арміі харунжымі — беларуса Купрэя Макрыцкага і ўкраінца Астапа Дзявочкі[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе на дугападобнай градзе знаходзіцца курганны могільнік X—XIII стагодзьдзяў. Могільнік уяўляе сабой 65 насыпаў вышынёй 0,4—2,0 м, дыямэтрам 3—10 м. Усе яны абкладзеныя камянямі. Значная частка курганоў на вяршынях мае западзіны глыбінёй да 0,25 м. Адзін насып раскапаны на глыбіню 2 м. Адкрыў і абсьледаваў могільнік у 1979 годзе М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся[3][4].
Наяўнасьць каля вёскі Харужынцы, сярод іншых месцаў, кургану з каменнай абкладкай, які лічыцца балцкай этнакультурнай прыкметай, паводле меркаваньня навукоўцаў, сьведчыць аб тым, што балты жылі ў паўднёва-заходняй частцы сучаснага Лагойскага раёну ў пэрыяд і да ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага[5].
Некалі жыў тут нейкі князь. Аднаго разу ўгнявіў яго чымсьці вядомы ва ўсёй аколіцы лірнік-жабрак, які лічыўся чараўніком. Князь загадаў слугам забіць яго і закапаць на… ўзгорку. Назаўтра ўсе крыніцы, якія білі адсюль, быстрацечная рака, што ўтварала гэтыя крыніцы, у адзін момант перасохлі. Гэта была кара за забойства лірніка-чараўніка. | ||
—З народнага паданьня[6] |
Лічыцца, што легенда-паданьне менавіта аб гэтым старажытным кургане, якое Янка Купала чуў ад свайго сябра Янкі Аўлачынскага, натхніла народнага паэта Беларусі на напісаньне яго славутай паэмы «Курган»[7].
У пачатку ХХ стагодзьдзя вёска была вядомая далёка за межамі Лагойшчыны сваімі кірмашамі. На сьвята Пакровы, 14 кастрычніка, на гандаль садавінай, гароднінай і печывам сюды зьяжджаліся жыхары Менску, Вялейкі, Даўгінава, Радашкавічаў, Заслаўя, Смалявічаў. У 1930-я гады вёска моцна разраслася і ў яе склад увайшлі хутары Ляўшова і Міхалішкі[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 26 чалавек
- 1999 год — 37 чалавек
Харужынцы і Янка Купала
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Акопы
Непадалёк Харужынцаў раней быў хутар Акопы, у якім на працягу амаль 20 гадоў жыла і працавала маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч. Акопы лічуць творчай калыскай беларускага песьняра, месцам, дзе адкрыўся ягоны геній[9]. У хутары Ляўшова (на тэрыторыі сёньняшніх Харужынцаў) жыла сястра Янкі Купалы Марыя[8]. Купала часта бываў у Харужынцах.
Раней тут жыло многа засьцянковай шляхты, часта наладжваліся кірмашы. Прыязджаючы да маці, Янка не прамінаў выпадку, каб не прыйсьці сюды, не паслухаць, аб чым гавораць людзі. Пры ім заўсёды былі папера і аловак. Пачуе што-небудзь цікавае — і абавязкова запіша. Іншы раз ён хадзіў на поле да жней або ехаў на начлег… Назіраньні над жыцьцём харужанцаў далі маладому Купалу цікавы матэрыял. Напісаная ім п’еса «Паўлінка» ўзята з жыцьця маіх аднавяскоўцаў, яе дзеючыя асобы — гэта людзі, якіх я ведаў асабіста… | ||
—Жыхар Харужанцаў Ф. Сліжук. Успаміны пра Янку Купалу[10] |
У Харужынцах на тэрыторыі колішняга хутару Міхалішкі ў 1991 годзе была пабудаваная хата, у якой знаходзіцца гістарычная (літаратурна-мастацкая) частка філіі «Акопы» Літаратурнага музэю Янкі Купалы[11].
Для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даехаць да вёскі зь Менску можна са сталічнага аўтавакзалу «Маскоўскі» аўтобусам №369 «Менск — Янушкавічы» да прыпынку «Харужынцы»[12]. Філія «Акопы» Літаратурнага музэю Янкі Купалы працуе штодзень акрамя панядзелку з 10 да 17 гадзінаў[13].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Фрагмэнт экспазыцыі гістарычнай часткі філіі «Акопы» Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Харужынцах
-
Фрагмэнт экспазыцыі гістарычнай часткі філіі «Акопы» Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Харужынцах
-
Валун на шляху да філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Харужынцах
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 260
- ^ Чырскі Мікалай. Гасцінцам Купалы — Мн.: «Універсітэцкае», 2002. — С. 27—28.
- ^ Памятныя месцы Лагойшчыны Лагойскі райвыканкам Праверана 18 лістапада 2011 г.
- ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Праверана 18 лістапада 2011 г.
- ^ Этнічная і канфесійная сітуацыя ў гістарычнай Літве pawet.net Праверана 18 лістапада 2011 г.
- ^ Акопы iatp.by Праверана 24 лістапада 2011 г.
- ^ Акопы iatp.by Праверана 21 лістапада 2011 г.
- ^ а б Чырскі Мікалай. Гасцінцам Купалы — Мн.: «Універсітэцкае», 2002. — С. 28.
- ^ Кавалевіч Дыяна. «Акопы» філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы / Буклет. — Мн., 1998.
- ^ Успаміны пра Янку Купалу.— Мн., 1982. — С.27.
- ^ Месца знаходжаньня гістарычнай філіі «Акопы» на мапе Google google.com Праверана 21 лістапада 2011 г.
- ^ Расклад руху аўтобусаў Праверана 18 лістапада 2011 г.
- ^ Філія «Акопы» litmuseums.iatp.by Праверана 22 лістапада 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Харужанцы» / Аўтар — Н. Капранава. — С. 633.
- Купалаўскія сцежкі Лагойшчыны / Склад. Н. Цвірка // Дзярж. літ. музей Янкі Купалы. — Мн., 1993. — 20 с.
- Чырскі Мікалай. Гасцінцам Купалы // Выд. «Універсітэцкае» ― Мн., 2002. ― 36 с.
- Зайкоўскі Э. М. Этнічная і канфесійная сітуацыя ў гістарычнай Літве на рубяжы XIV-XV стст. // Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV-XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 8-9 ліпеня 2010 г.) / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Гродзенскі дзярж. ун-т імя Янкі Купалы. ― Мн.: Беларуская навука, 2011. ― С. 11-25.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы «Акопы» // Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал
- Янушкавічы і ваколіцы(недаступная спасылка)
- «Хай Беларусь, мая старонка, ўваскрэсне к вольнаму жыццю!» / Аўтар Віталь Гарбузаў // Газэта «Народная воля», 4 траўня 2007 году(недаступная спасылка)
- Падарожжы Свабоды:Янушкавічы і ваколіцы, Лагойскі раён / Аўтар Зьміцер Бартосік // Радыё «Свабода», эфір 13 сакавіка 2008 году