Перайсьці да зьместу

Лагойскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лагойскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Лагойск
Дата ўтварэньня 26 сьнежня 1995
Насельніцтва
  • 2752 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223110
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Лаго́йскі сельсаве́тадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар сельсавету — места Лагойск (не ўваходзіць у склад савету), раней — в. Гасьцілавічы.

Месцазнаходжаньне і геаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лагойскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Лагойскага раёну ў радыюсе 15 км вакол гораду Лагойску. Агульная плошча сельсавету — 4113 га, зь іх землі РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт» філія СК «Лагойскі» — 3329 га, землі сельсавету — 784 га. На тэрыторыі сельскага савету пражывае 1298 чалавек.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Лагойскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці.

17 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Аўгустова, Гаішча, Жалудоўшчына, Загор’е, Замасточча, Карцоўшчына, Косін, Мачужычы, Падонкі, Пархава, Сілічы, Сьвідна, пасёлак Чарняхоўскі — ліквідаванага Знаменскага сельсавету[1].

На тэрыторыі сельсавету разьмешчаныя арганізацыі:

  • РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт» філія СК «Лагойскі» (в. Гасьцілавічы)
  • ТАА «Паркерпласт» (вытворчасьць вырабаў з плястмасы), разьмешчаны ў в. Заазер’е
  • ТАА «Вега» (закуп грыбоў, ягад), разьмешчаны ў в. Верагі.
  • ДУА «Гасьцілавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Гасьцілавіцкі дзіцячы сад»
  • Сельскі дом культуры в. Гасьцілавічы
  • Аддзяленьне сувязі в. Гасьцілавічы
  • Бібліятэка в. Гасьцілавічы

Крамы ў в. Гасьцілавічы, в. Заазер’е, в. Слагавішча.

Транспартнае абслугоўваньне ажыцьцяўляецца ДУП «Аўтапарк № 12».