Плешчаніцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Плешчаніцкі пасялковы савет»)
Плешчаніцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Плешчаніцы
Дата ўтварэньня 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва
  • 7013 чал. (2019)
Плошча
  • 106,79 км²
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код 1774
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пле́шчаніцкі сельсавет (да 2009 году — Пле́шчаніцкі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Плешчаніцы (не ўваходзіць у склад савету).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Плешчаніцкага раёну Барысаўскай акругі. Цэнтар — мястэчка Плешчаніцы. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году Плешчаніцы атрымалі статус гарадзкога пасёлку.

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну. 26 верасьня 1983 году скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Плешчаніцкага пассавету.

30 кастрычніка 2009 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 году (17 населеных пунктаў, без Плешчаніц) — 1210 чалавек[2], з іх 93,7% — беларусы, 4,7% — расейцы, 1,0% — украінцы[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]