Гайненскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гайненскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Лагаза
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223121
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Га́йненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гайна.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны як Гайненскі (Гаінскі) сельсавет у складзе Лагойскага раёну Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Лагойскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Слабадзкога сельсавету[2].

14 красавіка 1959 году ў склад Янушкавіцкага сельсавету перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[3].

24 траўня 1960 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Коранскага сельсавету, у склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў (Загор’е, Заельнік, Зялёны Сад, Лагаза, Новае Гарадзішча, Старое Гарадзішча і Сялец)[4].

4 сакавіка 2008 году вёска Гайна, цэнтар сельсавету, атрымала статус аграгарадку.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Беланы, Дабрэнева, Зялёны Сад, Кузевічы, Лагаза, Малінаўка, Медухава, Новае Гарадзішча, Новае Жыцьцё, Селішча, Старое Гарадзішча, Сыраеўшчына, Сялец — ліквідаванага Лагазінскага сельсавету[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (25 населеных пунктаў) — 1649 чалавек[6], зь іх 95,2% — беларусы, 2,6% — расейцыя, 1,1% — украінцы[7].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://web.archive.org/web/20201009025432/http://logoysk.gov.by/rukovodstvo/selskie-ispolnitelnye-komitety/item/122-gajnenskij-selskij-ispolnitelnyj-komitet.html
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 24 траўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  6. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]