Янушкавіцкі сельсавет
Янушкавіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Янушкавічы |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 223124 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Яну́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Янушкавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Лагойскага раёну Менскай акругі БССР. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бясядзкага сельсавету[1].
14 красавіка 1959 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Калачоўскага сельсавету (20 населеных пунктаў: Аскрышына, Бабры, Барыскі, Вяпраты, Дашкі, Дзяніскі, Жабічы, Казьлеўшчына, Калачы, Крамянец, Малыя Бясяды, Мачулішча, Мышкавічы, Мышыцы, Падваране, Панышы, Паўляняты, Рацькавічы, Селішча і Трусавічы), у склад сельсавета з Гайненскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Айнаравічы, Альхоўка і Бухнавічы)[2].
11 ліпеня 2014 году на тэрыторыі сельсавету ўтвораная вёска Губенічы[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1676 чалавек[4], зь іх 95,9% — беларусы, 3,1% — расейцы, 0,4% — украінцы[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ^ «Об образовании деревни Губеничи Янушковичского сельсовета Логойского района». Решение Логойского районного Совета депутатов от 11 июля 2014 г. № 18(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Насельніцтва населеных пунктаў Менскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2009 году
- ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 327