Бяларуцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бяларуцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Алекшыцы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 1235 чал. (2020)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223114
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бяла́руцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бяларучы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Беларучча. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 году Астрашыцка-Гарадоцкі раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Прудзішчанскага сельсавету[1].

24 траўня 1960 году ў склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавету перададзены 8 населеных пунктаў: Альхавец, Закрынічча, Прудзішча, Рэбрышча, Селішча, Сухая Гара, Сямкова і Тукалаўка[2].

28 ліпеня 1966 году ў склад сельсавету з Лагазінскага сельсавету вернуты 6 населеных пунктаў: Альхавец, Закрынічча, Прудзішча, Сухая Гара, Сямкова і Тукалаўка[3].

5 сакавіка 1981 году вёска Беларучча перайменавана ў Бяларучы. Пазьней цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Алекшыцы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 959 чалавек[4], зь іх 92,2% — беларусы, 5,5% — расейцы, 0,9% — украінцы[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 24 траўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыуму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. ^ >Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыуму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. 1966, № 26 (1146).
  4. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]