Акалоўскі сельсавет
| Акалоўскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Акалова |
| Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Паштовыя індэксы | 223141 |
| | |
Акало́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Акалова.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Плешчаніцкага раёну Барысаўскай акругі. 24 верасьня 1926 году рэарганізаваны ў Акалоўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Плешчаніцкім раёне БССР. 26 траўня 1935 году рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.
25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну. 30 студзеня 1976 году да сельсавету далучана частка скасаванага Прусавіцкага сельсавету (15 вёсак: Востраў, Глебаўшчына, Губа, Далькавічы, Жыдаўка, Забалоцьце, Капатніца, Крутая Гара, Падчарніца, Прусавічы, Раўнядзь, Рубеж, Станавішча, Тарасіно і Чарніца)[2].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1206 чалавек[3], зь іх 95,1% — беларусы, 3,9% — расейцы, 0,6% — украінцы[4].
Краніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 327, 328
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 512