Іван Навуменка
Іван Навуменка лац. Ivan Navumienka | |
Іва́н Я́каўлевіч Наву́менка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 лютага 1925[1] вёска Васілевічы, Рэчыцкі павет, Гомельская губэрня |
Памёр | 17 сьнежня 2006 (81 год) |
Пахаваны | |
Дзеці | Таццяна Іванаўна Навуменка[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1955—1989 |
Жанр | проза |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1955 рок (часопіс «Маладосць») |
Значныя творы | Раманы «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974) |
Прэміі | камсамолу Беларусі (1967), Коласаўская (1972) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
naumenka.goub.org |
Іва́н Я́каўлевіч Наву́менка (16 лютага 1925, Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці — 17 сьнежня 2006) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец. Народны пісьменьнік Беларусі (1995).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Са студзеня 1942 удзельнік камсамольскага падпольля, пасьля партызан, удзельнічаў у вызваленьні Васілевічаў. У сьнежні 1943 прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баёх на Ленінградзкім і 1-м Украінскім франтох.
Пасьля дэмабілізацыі (сьнежань 1945) — карэспандэнт мазырскай абласной газэты «Бальшавік Палесься», а з 1951 — рэспубліканскай газэты «Звязда».
Завочна скончыў філялягічны факультэт БДУ (1950) і асьпірантуру пры БДУ (1954). Быў загаднікам аддзелу прозы часопісу «Маладосць» (1953—1958), загадваў катэдрай беларускай літаратуры БДУ. Сябра СП СССР (з 1957).
У 1973—1982 — дырэктар Інстытуту літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, у 1982—1992 — віцэ-прэзыдэнт АН БССР.
Старшыня ВС БССР (1985—1990).
Акадэмік АН БССР (1980), доктар філялягічных навук (1969), прафэсар (1971).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў апавяданьнямі ў 1955 року (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданьняў, аповесьцей «Сямнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равесьнікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісьця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгульле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесьць, апавяданьні, 1980), «Летуценьнік. Смутак белых начэй» (1985), «Восеньскія мэлёдыі» (раман, апавяданьні, 1987), аповесьці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В. Мамантавым, 1982), п’есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 т. (1981—1984).
Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцьця: Крытычныя эцюды аб творчасьці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменьнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцьця і творчасьці» (1982), «Элемэнты міталёгіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародных зьездах славістаў «Праблемы разьвіцьця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасьць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксьце славянскіх літаратур» (1983).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), Айчыннай вайны II ступені (1975), Працоўнага Чырвонага Сьцягу (1975), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1985), мэдалём Францішка Скарыны і іншымі мэдалямі.
Заслужаны дзяяч навукі Беларускай ССР (1978). Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1967) за кнігу «Таполі юнацтва», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1972) за кнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Науменко Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іван Якаўлевіч Навуменка. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа. Праверана 11 студзеня 2012 г.
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Памерлі 17 сьнежня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Ляўрэаты прэміі Ленінскага камсамолу БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі БССР
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа
- Ляўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
- Беларускія літаратары
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Народныя пісьменьнікі Беларусі
- Купалазнаўцы
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Старшыні Вярхоўнага Савету БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР
- Коласазнаўцы