Перайсьці да зьместу

Падуя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падуя
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Італія
Рэгіён Вэнэта
Дата заснаваньня 1183 да н. э.
Геаграфія
Плошча 92,85 км²
Тып клімату вільготны субтрапічны клімат (Cfa)[d]
Вышыня НУМ 12 м
Часавы пас
Каардынаты 45°25′ пн. ш. 11°52′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 214 125 чал. (2011)
Афіцыйная мова італьянская мова і вэнэцкая мова[d]
Этнахаронімы padoan, padovani, paduà і paduana
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 049
Паштовы індэкс 35100
Нумарны знак PD
Сайт comune.padova.it
Падуя на мапе Італіі
Падуя
Падуя
Падуя

Падуя (па-італьянску: Padova, па-лацінску: Patavium) — горад і муніцыпалітэт у Італіі, у рэгіёне Вэнэце, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Разьмешчаны на адлегласьці за 400 км на поўнач ад Рыму, 36 км на захад ад Вэнэцыі. Падуя вядома дзякуючы Падуанскаму ўнівэрсытэту, у якім працавалі Галілео Галілей, Андрэас Вэзаліюс, вучыўся Францыск Скарына. Батанічны сад Падуі працуе з 1545 году, зьяўляючыся такім чынам найстарэйшым у Эўропе. У горадзе ладзіцца штогадовы міжнародны кірмаш.

Згадваецца ў IV стагодзьдзя да н. э. пад назвай па-лацінску: Patavium Тытусам Лівіюсам. У 49 годзе да н. э. места атрымала правы рымскай муніцыпіі. У 601 годзе была разбурана лянгабардамі. З пачатку XII стагодзьдзя гарадзкая камуна. У XIII стагодзьдзі горад быў рамесьніцкім і гандлёвым цэнтрам. У 1318 годзе ў Падуі ўсталявалася сіньёрыя роду Карара, пазьней дэля Скала і Вісконці. У 1405—1797 гадох знаходзілася ў складзе Вэнэцыянскай рэспублікі. У XV—XVII стагодзьдзях Падуя — буйны культурны цэнтар. У 1813 годзе горад быў падпарадкаваны Габсбургамі. З 1866 году знаходзіўся ў складзе Італьянскага каралеўства.

Захаваліся рэшткі старажытнарымскіх грабніц, мастоў, амфітэатру і форума. Сярод архітэктурных помнікаў: паляцца дэля Раджонэ (1215—1306), базыліка Сант-Антоніё (1232, побач зь ёй конны помнік кандат’еру Гатамэляту, 1447—1453, скульптар Данатэльлё), Капэля дэль Арэна (Скравэньні; пачатак XIV стагодзьдзя, фрэскі Джота ды Бандонэ), Капэля Сан-Джорджа, Сабор Падуі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Падуясховішча мультымэдыйных матэрыялаў