Макуці
Макуці лац. Makuci | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 24 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857101 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°3′10″ пн. ш. 25°52′13″ у. д. / 54.05278° пн. ш. 25.87028° у. д.Каардынаты: 54°3′10″ пн. ш. 25°52′13″ у. д. / 54.05278° пн. ш. 25.87028° у. д. |
± Макуці |
Маку́ці[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX ст. існавалі 2 вёскі ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 26 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. У 1866 г. 11 двароў, 56 жыхароў. У 1897 г. у в. Макуці 1-я 21 двор, 127 жыхароў, у в. Макуці 2-я 3 двары, 21 жыхар. Працавалі хлебазапасны магазін, крама. У 1905 г. 228 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у в. Макуці 1-я 28 двароў, 163 жыхары, у в. Макуці 2-я 4 двары, 26 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 30 двароў, 144 жыхары.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (40 двароў, 205 жыхароў) цэнтар Макуцкага сельсавету Юрацішкаўскага раёну. Адкрыта пачатковая школа. З 28 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У вайну часткова спалена. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Сталіна. З 1951 г. у калгасе імя С. М. Кірава. З 16 ліпеня 1954 году вёска ў Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 году пасялковым савеце. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. 3 1960 г. у саўгасе «Чарнэлі». У 1970 г. 163 жыхары. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі». Бібліятэка, крама. У 1999 г. 32 двары, 58 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 24 чалавекі[2]
- 1999 год — 58 чалавек, 32 двары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.