Сьвіслацкі раён
| Сьвіслацкі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён Беларусі |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сьвіслач |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Кіраўнік | Аляксандар Вярсоцкі[d][1] |
| Насельніцтва (2018) | 15 205[2] |
| Шчыльнасьць | 10,5 чал./км² |
| Плошча | 1446,67[3] км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 174 м[4] |
| Месцазнаходжаньне Сьвіслацкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +375-15-13 |
| Паштовыя індэксы | 231 9хх |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Сьві́слацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 15 205 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Сьвіслач.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьвіслацкі раён мяжуе зь Бераставіцкім і Ваўкавыскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Прыбускай раўніны, на паўночным усходзе — Ваўкавыскага ўзвышша. Цэнтральная частка раёну — водападзел паміж басэйнамі рэчак Нёман і Нараў. Пераважныя вышыні 160—200 м (95%), найвышэйшы пункт 242 м (за 5 км на захад ад мястэчка Поразаў).
Карысныя выкапні: буйназярністыя пяскі, будаўнічыя пяскі, гліна і суглінкі, торф.
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5 °C, ліпеня 18 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 585 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 199 дзён.
Пад лясамі занятыя 48,8% тэрыторыі раёну, пераважаюць хвойнікі. Балоты займаюць 6,2% тэрыторыі. На тэрыторыі раёну знаходзіцца значная частка Нацыянальнага парку Белавеская пушча, гідралягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня «Дзікае».
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Найбольшыя рэкі: Нараў з Калонкай і Рудаўкай, Рось з Харужанкай, Сьвіслач, Зальвянка.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пад сельскагаспадарчымі землямі 40,9% тэрыторыі. Глебы дзярнова-падзолістыя (68,3%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,5%). Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці, па вытворчасьці мэблі з лазы.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Гайнаўка (Польшча) — Сьвіслач — Ваўкавыск; Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць Сьвіслач з Горадняй, Поразавам, Ваўкавыскам. У раёне знаходзіцца пункт пропуску празь дзяржаўную мяжу Беларусі Сьвіслач — Сямёнаўка.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Захаваліся помнікі архітэктуры: фрагмэнты сядзібнага дома ў в. Гарнастаевічы, касьцёл у в. Грыневічы, Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Дабраволя, касьцёл сьвятога Міхала Арханёла, Сьвята-Траецкая царква і сядзіба ў мястэчку Поразаў, Сьвята-Параскева-Пятніцкая царква ў в. Сьвенціца.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731—1826) — беларускі навуковец, царкоўны дзяяч
- Вінцэнт Гадлеўскі (1888, в Шурычы — 1942) — каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч, публіцыст, закатаваны ў Трасьцянцы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.svisloch.grodno-region.by/ru/biografija-ru/
- 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (1 студзеня 2010)
- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Свислочский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.