Чапунька
Выгляд
| Чапунька лац. Čapuńka | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Падлукаў |
| Вусьце | Бярэзіна |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Івейскі раён |
| Даўжыня | 38 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 2,2 м³/с |
| Плошча басэйну | 311 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Ча́пунька, Шы́лве — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Цячэ ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 311 км². Выдатак вады ў вусьці 2,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Прытокі: Гарача, Сіма, Вярэнка.
Пачынаецца каля мястэчка Юрацішкаў, упадае ў Бярэзіну за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Чапуні. Даліна ў вярхоўі слабавыразная, у сярэдняй і ніжняй плынях невыразная. Абалона забалочаная. Рэчышча на працягу 28,4 км ад вытоку каналізаванае, яго шырыня ў нізоўі да 12 м[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 390.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1