Перайсьці да зьместу

Ашмянскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ашмянскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ашмяны
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Уладзіслаў Гершгорын[d][1]
Насельніцтва (2018) 30 796[2]
Шчыльнасьць 25,3 чал./км²
Плошча 1215,92[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 311 м
Месцазнаходжаньне Ашмянскага раёну
Ашмянскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-93
Паштовыя індэксы 231 1хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ашмя́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 30 796 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ашмяны.

Геаграфічнае становішча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ашмянскі раён знаходзіцца на паўночным усходзе Гарадзенскае вобласьці, мяжуе з Астравецкім, Івейскім і Смаргонскім раёнамі Гарадзенскае вобласьці, з Валожынскім раёнам Менскае вобласьці, а таксама зь Летувой.

Рэльеф і карысныя выкапні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён разьмяшчаецца ў межах Ашмянскага ўзвышша, пераважаюць вышыні 220—250 м, максымальная — 311 м (каля в. Цюпішкі).

Карысныя выкапні: торф, гліны, пяскова-жвіровы матэрыял.

Клімат і расьліннасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,6 °С, ліпеня 17,1 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 605 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 190 дзён.

Лясы пераважаюць іглічныя, сустракаюцца драбналістыя (бяроза, асіна, алешына). Лясы займаюць 34,5% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балотаў 7,3 тыс. га.

Асноўныя рэкі — Ашмянка, Гальшанка, Клява.

  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку 19,5 тыс. вясковага і 14,6 тыс. гарадзкога насельніцтва; 2009 год — 32 411 чалавек[4] (перапіс); 2016 год — 30 969 чал.[5]; 2017 год — 30 943 чал.[6]; 2018 год — 30 796 чал.[2]

Гаспадарчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 65,7 тыс. га, зь іх асушаных 8,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы, рапсу, гародніны.

Прадпрыемствы: харчовая (сыраробная, крухмальная, мясная, малочная — вытворчасьць сухога абястлушчанага малака) прамысловасьць, мэталаапрацоўка (дакладнае ліцьцё, інструмэнтальная вытворчасьць), прыладабудаўніцтва (радыётэхніка), лёгкая (ільновалакно, абутковая), камбікармавая і дражджавая, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, торфапрадпрыемствы.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная галіна Менск — Вільня і аўтамабільныя дарогі Менск — Вільня і Астравец — Горадня.

  • Ашмянскі краязнаўчы музэй імя Францішка Багушэвіча і філія Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі ў вёсцы Гальшаны.
  • У 2001 і 2010 гадох раён (Ашмяны) быў месцам правядзеньня фэстывалю «Адна зямля»[7][8].

Створаны 15 студзеня 1940 году. Першапачаткова ўваходзіў у склад Вялейскай вобласьці. 20 лістапада 1960 году ўключаны ў склад Гарадзенскай вобласьці.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш цікавым пунктам раёну з турыстычнага пункту гледжаньня зьяўляецца Гальшанскі замак. Акрамя таго, увагу могуць прыцягнуць касьцёлы з кляштаровымі карпусамі ў вёсках Баруны і Гальшаны, а таксама магіла Францішка Багушэвіча ў Жупранах. Акрамя гэтага, захаваліся: Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Гальшаны, царква ў в. Гароднікі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Граўжышкі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Жупраны, сядзіба ў в. Міхайлоўшчына, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і будынак друкарні ў в. Мураваная Ашмянка.

У вёсцы Цюпішкі знаходзіцца пункт Дугі Струвэ, якая ўваходзіць у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА як частка аб’екту № 1187.

Гарады: Ашмяны.

Буйныя вёскі: Баруны, Гальшаны, Граўжышкі, Гродзі, Жупраны, Мураваная Ашмянка, Цудзенішкі.

  1. ^ http://oshmiany.gov.by/ru/biografiya-rukovoditel/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  4. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  8. ^ Ашмяны прынялі «Адну зямлю»//«Рэгіянальная газета»
  • Ошмянский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]