Перайсьці да зьместу

Дунічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дунічы
лац. Duničy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Юрацішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°05′51″ пн. ш. 25°55′03″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231351
СААТА 4229857041
Нумарны знак 4
Дунічы на мапе Беларусі ±
Дунічы
Дунічы
Дунічы
Дунічы
Дунічы
Дунічы

Дунічы́[1] — хутар у Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

У 2-й палове XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. 56 жыхароў, 105 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 6 двароў, 26 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 году (11 двароў, 51 жыхар) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 1949 году ў калгасе «Чырвоная ніва». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 38 жыхароў. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі». У 1999 г. 4 двары, 6 жыхароў.

  • 2010 год — 2 чалавек[2]
  • 1999 год — 6 чалавек, 4 двары
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
  2. Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.