Дарэні
| Дарэні лац. Dareni | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Юрацішкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°02′27″ пн. ш. 25°57′06″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 21 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231350 |
| СААТА | 4229857036 |
| Нумарны знак | 4 |
| Дарэні на мапе Беларусі ± Дарэні | |
Дарэ́ні[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 19 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. У 1897 г. 10 двароў, 82 жыхары. У 1909 г. 13 двароў, 85 жыхароў, якія мелі 40 кароў, 18 коней, 181 дзесяціну зямлі.
У 1921—1939 гг. у складзе Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
З 1940 году вёска (21 двор, 123 жыхары) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У гады вайны была часткова спалена. Знаходзілася ў саўгасе «Чарнэлі». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 41 жыхар. Потым у складзе калгасе імя К. С. Заслонава.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 21 чалавек[2]
- 1999 год — 29 чалавек, 11 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.