Цэпеняты
| Цэпеняты лац. Cepieniaty | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Юрацішкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°03′37″ пн. ш. 25°57′45″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 20 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231350 |
| СААТА | 4229857151 |
| Нумарны знак | 4 |
| Цэпеняты на мапе Беларусі ± Цэпеняты | |
Цэ́пеняты[1] (таксама — Цапяня́ты[1]) — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 39 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Савічы Валіцкіх. У 1897 г. 16 двароў, 109 жыхароў. У 1909 г. 17 двароў, 121 жыхар, які меў 146 дзесяцін зямлі, 40 кароў, 15 коней.
У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (27 двароў, 113 жыхароў) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. У чэрвені 1941 г. тут трымалі абарону воіны 24-й Самара-Ўльянаўскай Жалезнай дывізіі. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. у калгасе імя С. М. Кірава. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 113 жыхароў. Потым у складзе калгасу імя К. С. Заслонава.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 20 чалавек[2]
- 1999 год — 46 чалавек, 18 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 219
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.