Перайсьці да зьместу

Адамава (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адамава
лац. Adamava
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Юрацішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°02′57″ пн. ш. 25°52′56″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 10 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231350
СААТА 4229857001
Нумарны знак 4
Адамава на мапе Беларусі ±
Адамава
Адамава
Адамава
Адамава
Адамава
Адамава

Ада́мава[1] (таксама — Адамо́ва[1]) — хутар у Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

Назва паходзіць ад імя першага пасяленца Адама Станкевіча.

У канцы XIX ст. засьценак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 6 жыхароў. У 1905 г. належаў Паўлоўскаму, 6 жыхароў, 25 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 3 двары, 18 жыхароў.

У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (23 жыхары) у Макуцкім, з 16 ліпеня 1951 году ў Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 году Івейскага раёнаў. Хутар знаходзіўся ў складзе экспэрымэнтальнай базы «Чарнэлі». З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. Потым у складзе калгасу імя К. С. Заслонава.

  • 2010 год — 10 чалавек[2]
  • 1999 год — 11 чалавек, 6 двароў
  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218—219
  2. Вынікі перапісу
  • Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.