Чашэйкі (Івейскі раён)
Чашэйкі лац. Čašejki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 40 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857166 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°5′44″ пн. ш. 25°53′52″ у. д. / 54.09556° пн. ш. 25.89778° у. д.Каардынаты: 54°5′44″ пн. ш. 25°53′52″ у. д. / 54.09556° пн. ш. 25.89778° у. д. |
± Чашэйкі |
Чашэ́йкі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 24 рэвіскія душы, у складзе маёнтку Бокшышкі Дмахоўскіх. У 1897 г. 18 двароў, 127 жыхароў. 3 1901 г. працавала школа граматы. У 1905 г. 154 жыхары, 164 дзесяціны зямлі. Побач на р. Якунька знаходзіўся фальварак Ваткевіча, 8 жыхароў, 70 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гадах у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 20 двароў, 102 жыхары, у фальварку 2 двары, 14 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (ЗЗ двары, 190 жыхароў) і фальварак (2 двары, 14 жыхароў) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. З 1949 году ў калгасе «Новае жыцьцё». Пазьней у складзе саўгасу, затым экспэрымэнтальнай базы «Чарнэлі». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 165 жыхароў. Потым у калгасе «Чарнэлі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 20 чалавек[2]
- 1999 год — 62 чалавекі, 30 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 219
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.